Перайсці да зместу

Тайхі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Возера Почувадла — адно з тайхаў, якое захавалася.

Тайхі (славацк.: Tajchy) — штучныя вадасховішчы ў Шцьяўніцкіх гарах у цэнтральнай Славакіі. Большасць з іх была пабудавана ў XVIII ст. для сілкавання энергіяй сярэбраных руднікоў Банска-Шцьяўніцы. Тагачасныя тайхі змяшчалі складанаўпарадкаваную сістэму 60 рэзервуараў, злучаных паміж сабой каналамі і падземнымі тунэлямі даўжынёй больш за 100 м[1]. 24 штучных возера існуюць дагэтуль і служаць у якасці месца адпачынку і баўлення часу. Дзякуючы сваёй гістарычнай каштоўнасці 11 снежня 1993 года тайхі былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з мястэчкам Банска-Шцьяўніца і гістарычнымі помнікамі ў яго ваколіцах[2].

Працэс назапашвання вады[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіён Банска-Шцьяўніцы не мае значных крыніц праточнай паверхневай вады. Менавіта з-за гэтага і былі спраектаваны тайхі, каб захоўваць ваду шляхам назапашвання атмасферных ападкаў. Каналы з агульнай даўжынёй у 72 км выконвалі функцыю перанакіравання дажджавой вады і таплення выпалага снегу ў 60 рэзервуараў[3]. Поўнасцю сістэма была здольна акумуляваць 7 мільёнаў м³ вады[1]. Затым вада цякла цераз 57 км каналаў да вадзяных колаў, якія сілкавалі сем забяспечаных ківачовай сістэмай насосаў. Помпы прыбіралі залішнія падземныя воды, і затым вадзяныя колы забяспечвалі энергіяй руднікі, апрацоўку металаў, металургію і млыны[4].

Зноскі

  1. а б Tajchy v Banskej Štiavnici (славацк.). SKonline (24 мая 2007).
  2. Tajchy - vznik tajchov (славацк.). MO SRZ Banská Štiavnica (24 мая 2007).
  3. Štiavnické tajchy - prírodná zaujímavosť (славацк.). Región Hont - regionálny informačný systém (24 мая 2007).
  4. Slovakia in the UNESCO Treasury - Banská Štiavnica (page 4) (24 мая 2007).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]