Тврдошын
| Горад | |||||
| Тврдошын | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Tvrdošín | |||||
|
|||||
| 49°20′ пн. ш. 19°33′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Раённы цэнтр | ||||
| Край | Жылінскі край | ||||
| Раён | Раён Тврдошын | ||||
| Прыматар | Іван Саско | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1265 | ||||
| Першая згадка | 1111 | ||||
| Горад з | 1369 | ||||
| Плошча | 56,45 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 570 м | ||||
| Водныя аб’екты | Рака Орава | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 9 544 чалавек (2002) | ||||
| Шчыльнасць | 169 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0 43 | ||||
| Паштовы індэкс | 027 44 | ||||
| Аўтамабільны код | TS | ||||
|
|
|||||
| tvrdosin.sk (славацк.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Тврдо́шын (славацк.: Tvrdošín, венг.: Turdossin) — горад у паўночнай Славакіі ля падножжа Ораўскай Магуры. Насельніцтва каля 9 тыс. чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ваколіцы Тврдошына былі заселеныя людзьмі яшчэ ў антычнасці. У мястэчку былі знойдзеныя рэшткі шматлікіх славянскіх паселішчаў IX ст. Ужо ў тых часах па рацэ Орава быў усталяваны гандлёвы шлях з Венгрыі ў Польшчу. Імаверна, што ўжо Андраш II на месцы сучаснага горада заснаваў нешта накшталт венгерскай мытні. З 1111 года даходзяць згадкі пра вёскі Тоарсін і Доардзі, а ў 1183 — пра вёску Тура, якая, верагодна, і з’яўлялася Тврдошынам. У XII ст. Тврдошын меў 100—200 пасяленцаў. Першая пісьмовая згадка пра горад датуецца 1265 годам. Пазней Тврдошын уваходзіў у навакольную тэрыторыю Ораўскага замка. Прывілеем ад 15 ліпеня 1369 года кароль Людовік I Анжуйскі надаў гораду магдэбургскае права. Мястэчка стала цэнтрам рамёстваў, дзе вырабляліся палотны, гаршкі і скураныя вырабы. Палітычныя ўзрушэнні XVI ст. спрычынілі гарадскую мытню да ўпадку. У XVII ст. мястэчка прыйшло ў заняпад у выніку турэцкіх войнаў і антыгабсбургскіх паўстанняў. У XVIII ст. мястэчка было адноўлена і ў 1777 годзе стала нават адміністрацыйным цэнтрам. У 1910 годзе насельніцтва Тврдошына складала 1 600 чалавек, з якіх 1 300 былі славакамі, 200 — венграмі і 100 чалавек — немцамі. У XX ст. Тврдошын стаў найважнейшым цэнтрам рэгіёна Ораўскай Магуры. У 1965 горад вярнуў сабе гарадскія правы, скасаваныя ў 1922 годзе. Цяпер у Тврдошыне працуе малочны, мясны і некаторыя іншыя аб’екты харчовай прамысловасці.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | 1994 | 2004 | 2014 | 2024 |
|---|---|---|---|---|
| Колькасць людзей | 9427 | 9453 | 9311 | 8695 |
| Розніца | +0,27 % | −1,50 % | −6,61 % |
| Год | 2023 | 2024 |
|---|---|---|
| Колькасць людзей | 8760 | 8695 |
| Розніца | −0,74 % |
Выбітныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]
Драўляны касцёл Усіх Святых
[правіць | правіць зыходнік]Найстарэйшым гарадскім збудаваннем з’яўляецца драўляны гатычны касцёл другой паловы XV ст. з барочным алтаром XVIII ст., які ў 2008 годзе разам з іншымі драўлянымі цэрквамі славацкіх Карпатаў быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Галерэя Марыі Медзьвецкай
[правіць | правіць зыходнік]У Твердоўшчыне размяшчаецца галерэя Марыі Медзьвецкай — карцінная выстаўка мясцовага мастака са знатнай сям’і.
Зноскі
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тврдошын