Таксіс
Та́ксісы[1] (ад стар.-грэч.: τάξις — размяшчэнне[1]) — найпрасцейшыя рухальныя рэакцыі ў адказ на раздражненне.
Таксіс уласцівы арганізмам, якія свабодна перамяшчаюцца (мікраарганізмы, некаторыя грыбы і водарасці, жывёлы), і некаторым асобным клеткам і арганоідам (гаметы, зааспоры са жгуцікамі, лейкацыты, хларапласты).
Таксіс адбываецца пад дзеяннем аднабаковага раздражнення, выкліканага ўздзеяннем святла (фотатаксіс), тэмпературы (тэрматаксіс), вільгаці (гідратаксіс), хімічных рэчываў (хематаксіс), электрычнага току (гальванатаксіс), току вадкасці (рэатаксіс), кіслароду (аэратаксіс)[2], пашкоджанняў (траўматаксіс), механічных (баратаксіс) і іншых уздзеянняў.
Па характару руху ў адказ на ўздзеянне раздражняльніка адрозніваюць:
- дадатны таксіс — рух накіраваны да крыніцы раздражнення[1][3];
- адмоўны таксіс — рух накіраваны ад крыніцы раздражнення[1][3];
- фобатаксіс — рух ад «спалоху», не арыентаваны адносна крыніцы раздражнення[3], уласцівы бактэрыям і зааспорам некаторых фікаміцэтаў[1].
Характар таксісу можа мяняцца ў залежнасці ад інтэнсіўнасці раздражнення і стану арганізма[3]. Прыкладам таксісу ў жывёл могуць служыць накіраваная рэакцыя лічынак мясной мухі на святло, кідок багамола на ахвяру, арыентацыя па Сонцы ў пчол, мурашак, пералётных птушак[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Та́ксісы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 395. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́ксисы / Кефели В. И. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 220. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Таксисы // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 24: Сосудистый шов — Тениоз. — 544 с. — 150 800 экз.
- Та́ксисы // Краткий словарь ботанических терминов / Сост. М. В. Буланая и др.; Под ред. А. Г. Еленевского. — Саратов: Изд-во Сарат. пед. ин-та, 1993. — С. 129—130. — 151 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-87077-064-5. (руск.)