Тамаза Кампанела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамаза Кампанела
італ.: Tommaso Campanella
Дата нараджэння 4 верасня 1568[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1639(1639-05-21)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, паэт, астролаг, пісьменнік навуковай фантастыкі, рэлігійны дзеяч, багаслоў
Навуковая сфера філасофія
Альма-матар
Кірунак гуманізм, утапісты
Перыяд Адраджэнне
Значныя ідэі утапічны сацыялізм
Аказалі ўплыў Джардана Бруна, Тэлезіа Бернардзіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Metaphysica, 1638

Тамаза Кампанела (італ.: Tommaso Campanella; 5 верасня, 1568 — 21 мая, 1639), у хросце Джавані Даменіка Кампанела — італьянскі філосаф, тэолаг, астролаг і паэт. Адзін з першых прадстаўнікоў утапічнага сацыялізму.

Нарадзіўся ў Калабрыі ў паўднёвай Італіі. Сын беднага і непісьменнага шаўца. У малым узросце ўступіў у Ордэн дамініканцаў пад мянушкай фра'Тамаза ў гонар Тамаша Аквінскага. Вывучаў тэалогію і філасофію. Пад уплывам эмпірычнай філасофіі Бернардзіна Тэлезіа (15091588), які сцвярджаў, што ўсе рэчы ў прыродзе надзелены пачуццём, і што чалавечы досвед складаецца выключна на пачуццёвай аснове, Кампанела піша свой першы твор лац.: Philosophia sensibus demonstrata («Філасофія ўвасобленая ў пачуццях»), апублікаваная ў 1592.

У Неапалі ён пазнаёміўся з астралогіяй. Астралагічныя спекуляцыі стануць пастаяннай характэрнай рысай яго твораў. Ерэтычныя погляды Кампанела прывялі яго да сутыкнення з царкоўнымі ўладамі. Па даносу ў Інквізіцыю яго выклікаюць у суд, дзе яго прысуджаюць да хатняга зняволення ў кляштары да 1597 года.

Тамаза Кампанела, La Città del Sole, Carabba, 1915

Пасля свайго вызвалення Кампанела вяртаецца ў Калабрыю, дзе яго абвінавачваюць як распрацоўшычка таемнай змовы супраць іспанскай улады ў яго родным мястэчку Сціла. Ідэяй Кампанела было стварэнне грамадства па прынцыпу агульнай маёмасці. За аснову сваіх поглядаў ён браў прароцтвы Іаахіма Флорскага і свае ўласныя астралагічныя назіранні, у выніку якіх ён прадказаў надыход веку святога Духа ў 1600 г. Будучы здраджаным двумя сваімі саюзнікамі, Кампанела быў схоплены і неўзабаве зняволены ў Неапалі. Прыкідваючыся звар'яцелым, ён здолеў пазбегнуць смяротнага пакарання, але быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне.

Кампанела правёў у турме 27 год. На працягу адбывання свайго тэрміну ён піша свае выбітныя творы: «Манархія Іспаніі» (лац.: An monarchia Hispanorum, 1600), «Палітычныя афарызмы» (лац.: Aforismi politici, 1601), «лац.: Atheismus triumphatus» (Пераможны атэізм, 1605-1607), «лац.: Quod reminiscetur» (1606), «лац.: Metaphysica» (1609—1623), «лац.: Theologia» (16131624), і свой найвыбітнейшы твор «Горад Сонца» (у арыгінале напісаны па-італьянску ў 1602; апублікаваны на лаціне ў Франкфурце (1623) і пазней у Парыжы (1638)).

Зрэшты, з дапамогай папы рымскага Урбана VIII, які заступаўся ад імя Філіпа IV, Кампанела быў вызвалены ў 1626 г. Па вяртанні ў Рым, ён цалкам рэабілітаваўся толькі ў 1629, дзе жыў яшчэ пяць год.

Тым не менш, новаарганізваваная спроба дзяржаўнага перавароту, узначаленая адным з яго мінулых паслядоўнікаў, пагражала Кампанела новымі праблемамі. З дапамогай усё таго ж папы Урбана VIII, ён збег у Францыю, дзе быў ветліва сустрэты пры двары Людовіка XIII. З'яўляючыся пратэжэ кардынала Рышэльё і ўзнагароджаны шчодрай грашовай пенсіяй, ён правёў астатак свайго жыцця ў кляштары Сент-Анарэ ў Парыжы. Яго апошняй працай была паэма ў гонар нараджэння Людовіка XIV (лац.: Ecloga in portentosam Delphini nativitatem).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  2. Tommaso Campanella // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Кампанелла Томмазо / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 11 лістапада 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Amabile L. V. 1—2 // Fra Tommaso Campanella ne Castelli di Napoli, in Roma ed in Parigi. — Napoli, 1887.
  • Firpo L. Ricerche campanelliane. — Firenze, 1947.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]