Тамара Аляксандраўна Дубкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Тамара Аляксандраўна Дубкова
Дата нараджэння 13 студзеня 1936(1936-01-13) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці музыказнавец, музычны крытык
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Тамара Аляксандраўна Дубкова (13 студзеня 1936, г. Полацк) — беларускі музыказнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1958 годзе Беларускую кансерваторыю па класе тэорыі музыкі, у 1959 годзе па класе фартэпіяна. У 1959—1992 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.

Член Беларускага саюза кампазітараў‎ з 1961 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе жанравыя, стылёвыя асаблівасці сучаснай беларускай музыкі, ладавыя, меладычныя сістэмы народных песень і іх увасабленне ў творчасці беларускіх кампазітараў («Новыя тэндэнцыі ў беларускай музыцы 70—80-х гг.», 1993; «Беларуская сімфонія», 1974). На падставе больш чым 10 тыс. узораў даследавала (з Л. М. Салавей) жанр балады як асобную музычна-паэтычную стылявую з’яву ў беларускім фальклоры («Балады», кн. 1—2, 19771978). Выступае як музычны крытык. Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў «Жыцця вымярэнні» (1983), «Мая васьмідзясятая восень» (2001), «Дзесяць споведзяў» (2002), фільма-оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова (1984), радыё і тэлеперадач. Адзін з аўтараў кнігі «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 2, 4; 1993, 1997).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]