Перайсці да зместу

Тамара Пятроўна Бунта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тамара Бунта)
Тамара Пятроўна Бунта
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 красавіка 1959(1959-04-21) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, журналістка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Тамара Пятроўна Бунта (Міжыгурская) (нар. 21 красавіка 1959, Маладзечна) — беларуская дзіцячая пісьменніца, журналіст.

Вучылася ў маладзечанскай школе № 3, затым на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1980—1994 гадах жыла разам з мужам-вайскоўцам за межамі Беларусі, працавала на розных пасадах у вайсковых установах і часцях, дзе праходзіла служба яе мужа. Пасля вяртання ў 1994 годзе на радзіму ў Беларусь працавала карэспандэнтам газеты «Во славу Родины». У 2003—2014 гадах была галоўным рэдактарам часопіса «Алеся». Піша апавяданні, казкі, аповесці на беларускай мове. Публікавала свае творы ў беларускіх выданнях: «Бярозка», «Вясёлка», «Вожык», «Звязда», «ЛіМ», «Маладосць», «Настаўніцкая газета», «Полымя», «Сям’я», а таксама ў некаторых газетах і часопісах Расіі і Украіны, калектыўных зборніках: «Ева ў пошуках Адама», «Калі цвіла чаромха».

У красавіку—маі 2024 года ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылася выстава «Тамара Пятроўна Бунта» ў рамках выставачнага праекта «Ганарымся нашымі землякамі»[1][2].

Аўтар кніг апавяданняў для дзяцей — «Белое облачко», «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка», «Чароўны кошык», «Сад з матылькамі», «Далонькі з пушынкамі».

Тамара Бунта — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Беларускага саюза жанчын.

  • Бунта, Т. Апельсіны : апавяданне / Тамара Бунта // Маладосць. – 2013. — № 6. — С. 55—58.
  • Бунто, Т. Белое облачко : рассказы для сред. шк. возраста / Тамара Бунто. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2014. – 48 с.: ил. – (Солнечный зайчик).
  • Бунта, Т. Баюся дараваць… : апавяданне / Тамара Бунта // Полымя. – 2016. — № 3. — С. 93—105.
  • Бунта, Т. П. Добры дзень! / Тамара Бунта // Вясёлка. – 2016. — № 11. — С. 20.
  • Бунта, Т. П. Дзяўчынка з Вішнёвага завулка : апавяданні / Тамара Бунта ; маст. А. Аракчэева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 77 с.
  • Бунта, Т. Змяюка пад камянюкай / Тамара Бунта // Вяселка. — 2014. — № 2. — С. 16.
  • Бунто, Т. П. Рассказы : перевод с белорусского автора / Тамара Бунто // Неман. – 2017. — № 11. — С. 68—72.
  • Бунта, Т. Соніна градка : апавяданне / Тамара Бунта // Вяселка. – 2016. — № 5. — С. 19.
  • Бунта, Т. Табе падалося… : апавяданне / Тамара Бунта // Полымя. – 2015. — № 1. — С. 85—95.
  • Бунта, Т. У чым сіла, брат? / Тамара Бунта // Звязда . — 21.03.2015
  • Бунта, Т. Чароўны кошык : апавяданні / Тамара Бунта ; маст. Аксана Аракчэева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 95. с.
  • Бунта, Т. Сад з матылькамі: аповесць-казка / Тамара Бунта; мастак Аксана Аракчэева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 143 с. : іл.
  • Бунта, Т. Далонькi з пушынкамi:апавяданнi. — Мн.: Адукацыя i выхаванне, 2024. — 40 с.
Аўтограф-сесія, XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Стэнд выд. «Мастацкая літаратура».
Аўтограф-сесія, XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Стэнд выд. «Адукацыя і выхаванне».

Зноскі

  1. Выставка «Тамара Петровна Бунто»(недаступная спасылка). Museum.by (26 лістапада 2024). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2024. Праверана 16 мая 2024.
  2.  Выставка Тамара Петровна Бунто . Мінскі абласны краязнаўчы музей, 15 мая 2024 .