Марыя Іосіфаўна Карпенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Іосіфаўна Карпенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 ліпеня 1932(1932-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 2020(2020-12-14) (88 гадоў)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка, грамадская дзяячка

Марыя Іосіфаўна Карпенка (8 ліпеня 1932, Дзярэчына, Капыльскі раён — 14 снежня 2020) — беларуская пісьменніца, журналіст, грамадскі дзеяч. Заслужаны работнік культуры Беларусі. Пераможца VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Золотая Литера» (2012).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 8 ліпеня 1932 года ў в. Дзярэчына Капыльскага раёна, у сям’і рабочых. Дзяцінства яе прайшло ў Цімкавічах, дзе ў 1951 годзе закончыла сярэднюю школу. Атрымаўшы ў 1956 годзе дыплом аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, працавала ў 1956—1971 гадах у «Магілёўскай праўдзе», у 1972—1999 гадах рэдактарам часопіса «Работніца і сялянка».

Член Камітэта савецкіх жанчын СССР (1972—1991), сакратар Саюза журналістаў Беларусі (1972—1989), першы намеснік старшыні Беларускага Камітэта Міру, член таварыства «Беларусь — Францыя», член праўлення Беларускага Саюза жанчын.

Двойчы (1973, 1980 удзельнічала ў рабоце Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Уражанні ад прабывання ў ЗША паслужылі падставай для напісання публіцыстычных нарысаў «Бярозка на Манхэтэне» (1975), «Горкі вецер з Гудзона» (1983). Была выбрана народным дэпутатам СССР (1989—1991).

Аўтар кніг «Жанчыны маёй краіны» (1975), «Кожнаму хочацца шчасця» (1977), «Камісарскі сад» (1980).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С.95
  • Женщины Беларуси = Women of Belarus. / [ред. совет: Р. А. Давидович (пред.) и др.]. — Минск, 2003.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2009. — С.126-127