Тамара Сяргееўна Пячынская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамара Сяргееўна Пячынская
Дата нараджэння 6 жніўня 1949(1949-08-06) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Пеўчы голас меца-сапрана[d]

Тамара Сяргееўна Пячы́нская (нар. 6 жніўня 1949, р.п. Руская Паляна(руск.) бел., Омская вобласць, РСФСР, СССР) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1973 годзе Уральскую кансерваторыю ў Свярдлоўску. У 19761978 гадах у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. З 1980 салістка Беларускага тэлебачання і радыё, адначасова з 1991 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодае прыгожым аксамітным голасам шырокага дыяпазону. Сярод партый: Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Любка («Сівая легенда» Дз. Смольскага). Першая выканальніца вакальных цыклаў беларускіх кампазітараў Дз. Смольскага, Я. Глебава, В. Іванова, В. Сярых, А. Хадоскі, А. Клеванца.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.