Перайсці да зместу

Танталавыя руды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Танта́лавыя ру́ды[1][2] — прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія маюць у сабе тантал у злучэннях і колькасці, прыдатных і эканамічна мэтазгодных для здабычы і прамысловай перапрацоўкі.

Тантал маюць у сабе больш за 50 мінералаў[1][3] (без уліку іх разнастайнасцяў[3]). Найбольш пашыраныя з іх: танталіт, калумбіт-танталіт, ваджыніт, мікраліт, лапарыт, ганчаліт і іншыя танталаніабаты. Танталавя руды заўсёды маюць у сабе ніобій. У залежнасці ад суадносін колькасці танталу і ніобію адрозніваюць уласна танталавыя і комплексныя танталаніобіевыя руды, з якіх здабываюць таксама рэдказямельныя і радыеактыўныя элементы.

Па ўмовах утварэння радовішчы танталавых руд падзяляюцца на эндагенныя і экзагенныя (коры выветрывання і россыпы). Галоўны тып радовішчаў — пегматытавы[1]. Радовішчы ў Аўстраліі, Бразіліі, Канадзе, Мазамбіку, Нігерыі, Казахстане, Расіі, Тайландзе, Малайзіі і іншых.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Танта́лавыя ру́ды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Танта́ловые ру́ды // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 269. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Танта́лавыя ру́ды // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 282. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Комин М. Ф., Фельдман Н. Г. Танта́ловые ру́ды // Горная энциклопедия : в 5 т. (руск.) / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — Т. 5. СССР — Яшма. — С. 119—120. — 541 с. — ISBN 5-85270-007-X. — ISBN 5-85270-000-6 (т. 5).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]