Таня Скарынкіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таня Скарынкіна
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1969 ці 1969[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтэса, пісьменніца, эсэіст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Таня Скарынкіна (нар. 24 сакавіка 1969, Смаргонь) — беларуская паэтэса і празаік. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Таня Скарынкіна нарадзілася ў 1969 годзе ў горадзе Смаргонь. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Працавала паштальёнкай, журналісткай, мастачкай-ілюстратаркай. Некаторы час жыла ў горадзе Фару( Партугалія).

Творчасць і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Першая публікацыя вершаў — газета «Зорька» (1980). Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Arche» і інш.[2] У 2009 годзе падборка вершаў была змешчаная на сайце «Полутона». У 2010 — публікацыя ў часопісе «Воздух» (Масква), у 2011 — у інтэрнэт-выданнях «Двоеточие» (Ізраіль) і «Крещатик» (Германія). У 2013 годзе ў серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшаў зборнік паэзіі «Книга для чтения вне помещений и в помещениях». За ім (у 2014) пабачыла свет кніга «Португальские трёхстишия».

Зборнік эсэ «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» (2016) расказвае пра асаблівасці дзіўнага паўсядзённага жыцця ў райцэнтры, поўнага супярэчнасцяў і супадзенняў. Кніга трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца. У 2017 годзе Таня Скарынкіна ўвайшла ў шорт-ліст Грыгор’еўскай прэміі[3]. У 2020 — атрымала Прэмію Андрэя Белага(руск.) бел. за паэтычную кнігу «І ўсе пакідалі нажы». Скарынкіна — адна з дзвюх першых аўтарак выдавецкага праекта Святланы Алексіевіч «Пфляўмбаўм»[4], у межах якога ў 2020 выйшла кніга эсэ «Райцэнтр».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паэтычныя зборнікі:[правіць | правіць зыходнік]

«Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Мінск, «Логвінаў», 2013), на рускай мове

«Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, 2014), на рускай мове

«Американские горки» (Мінск, «Логвінаў», 2018), на рускай мове

Зборнікі эсэ:[правіць | правіць зыходнік]

«Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» (Вільня, «Логвінаў», 2015), на беларускай мове

«Райцэнтр» (Мінск, «Пфляўмбаўм»/«Цымбераў», 2020), на беларускай мове

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Верина, Ульяна. Новая ностальгия: постоянство времени при разнообразии вещей и перемене пространства / Ульяна Верина // Неман. — 2013. ― № 10. ― С. 207―208. — Рецензия на книгу: Книга для чтения вне помещений и в помещениях : стихи / Таня Скарынкина. — Минск, 2013.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]