Таццяна Мікітаўна Талстая
| Таццяна Мікітаўна Талстая | |
|---|---|
| руск.: Татьяна Никитична Толстая | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 3 мая 1951[1][2][…] (75 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Мікіта Аляксеевіч Талстой[d][3] |
| Маці | Nataliya Mikhailovna Lozinskaya[d][3] |
| Муж | Andrey Lebedev[d] |
| Дзеці | Арцемій Лебедзеў |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, эсэістка, літаратурная крытык, журналістка, тэлевядучая, публіцыстка, вядучая, педагог, філолаг, навеліст |
| Гады творчасці | з 1983 |
| Жанр | проза, нарыс і эсэ |
| Мова твораў | руская |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| tanyant.livejournal.com | |
Таццяна Мікітаўна Талстая (3 мая 1951, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійская пісьменніца, публіцыст і тэлевядучая.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Унучка А. М. Талстога, М. Л. Лазінскага. Скончыла Ленінградскі ўніверсітэт.
Друкуецца з 1983. У апавяданнях (зборнікі «На залатым ганку сядзелі...», 1987; «Кахаеш, не кахаеш», 1997), адметных назіральнасцю і вытанчанасцю стылю, — душэўная смута сучаснага чалавека, які перажывае разлад з рэчаіснасцю, страту маральных арыенціраў. Найбольш вядомы фантастычны раман пісьменніцы — «Кысь» (2000), які атрымаў прэмію «Трыумф»; у ім спалучэнне «чорнага» гумару з тонкай іроніяй і сатырай. Аўтар кніг эсэ, нарысаў, артыкулаў «Сёстры» (1998), «Двое» (2001, абедзве разам з сястрой Н.Талстой) і інш.
Творы Таццяны Талстой, у тым ліку зборнікі апавяданняў «Кахаеш, не кахаеш», «Рака Акервіль», «Дзень», «Ноч», «Разынкі», «Кола», «Белыя сцены», перакладзены на шматлікія мовы свету.
Шырокая папулярнасць прыйшла да пісьменніцы ў 2002 годзе, калі яна стала сувядучыя тэлевізійнай праграмы «Школа зласлоўя». У 2011 годзе ўвайшла ў рэйтынг «Сто самых уплывовых жанчын Расіі», складзены радыёстанцыяй «Эхо Москвы», інфармацыйнымі агенцтвамі РІА Навіны, «Інтэрфакс» і часопісам «Огонёк».
Сын — Арцемій Лебедзеў.
Зноскі
- ↑ Татьяна Толстая // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tatjana Nikititschna Tolstaja // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 https://museumstudiesabroad.org/tatyana-tolstaya-biography/
- 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 24 ліпеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спрынчан А. В. Талста́я Таццяна Мікітаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 406. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі СПбДУ
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты прэміі Грынцанэ Кавур
- Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
- Лаўрэаты прэміі ТЭФІ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Расіі
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі Расіі
- Публіцысты Расіі
- Эсэісты Расіі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Тэлевядучыя Расіі
- Тэлевядучыя НТБ
- Талстыя