Таццяна Назараўна Аляксеева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Назараўна Аляксеева
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1922(1922-10-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1996(1996-02-21) (73 гады)
Месца смерці
Муж Віктар Паўлавіч Тарасаў
Прафесія актрыса
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР
IMDb nm0017970

Таццяна Назараўна Аляксе́ева (9 кастрычніка 1922, г. Сяміпалацінск, Казахстан — 21 лютага 1996, Мінск, Беларусь) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 9 кастрычніка 1922 года ў Сяміпалацінску. Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1943 годзе ў Кіеўскім тэатры музычнай камедыі, які быў эвакуіраваны ў Казахстан. Пасля вайны ў Чарнавіцкім музычна-драматычным тэатры.

З 1948 года на Беларусі. Працавала ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры, у 1948—1951 гадах — у Брэсцкім драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі; з 1952 года ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.

Выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1968—1975), Мінскім інстытуце культуры (1977—1982), Беларускай акадэміі музыкі (з 1982 года).

Памерла 21 лютага 1996 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Актрыса лірыка-драматычнага плана, валодае высокай сцэнічнай культурай, псіхалагічную распрацоўку ролі спалучае з дакладным вонкавым малюнкам: Вікця («Людзі і д’яблы» К. Крапівы), Юлія Тугіна, Кручыніна («Апошняя ахвяра[ru]», «Без віны вінаватыя[ru]» А. Астроўскага), Луіза («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Джульета і Алена («Рамэа і Джульета», «Канец — справе вянец[ru]» У. Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В. Розава). Тонкі гумар уласцівы камедыйным персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М. Чарота), Маці («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І. Эркеня)[1].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Муж — Віктар Паўлавіч Тарасаў, савецкі беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР.

Зноскі

  1. Аляксеева Таццяна Назараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]