Таісія Васілеўна Мельчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таісія Васілеўна Мельчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 15 кастрычніка 1947(1947-10-15) (71 год)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменніца

Таісія Васілеўна Ме́льчанка (нар. 15 кастрычніка 1947, в. Маркавічы, Гомельскі раён) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1970 годзе Гомельскі ўніверсітэт. У 19711997 гадах настаўнічала.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1963 года. Звяртаецца да гісторыі народа, складаных праблем сучаснасці, чарнобыльскай бяды, тэм смерці і бяссмерця, ролі паэта і паэзіі ў жыцці (паэтычныя зборнікі «Бацькоўскі дом», 1989; «Званок у верасень», 1992; «Каласы болю», 1994; «Добры знак», 1997; «Бярэста памяці», 1998). Выдала зборнік перакладаў сусветнай літаратуры «Сябрына» (1998). 3 1988 года выступае і як празаік, раскрывае маральна-этычныя і сямейныя праблемы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]