Тодар Куніцкі
Тодар Куніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1985 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тодар Куніцкі (14 мая 1899, в. Повязынь каля Маладзечна — 5 сакавіка 1985, Гданьск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў в. Повязынь у заможнай сям’і[1].
Скончыў мясцовую пачатковую школу і Радашковіцкае вышэйшае пачатковае вучылішча. Вучыўся спачатку на юрыдычным, а потым медыцынскім факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускага студэнцкага саюза. З’яўляўся адным з актыўных удзельнікаў Беларускага сялянскага саюза, уваходзіў у склад Беларускага цэнтральнага аб’яднання выбарчага камітэта, які стварыўся з мэтай падрыхтоўкі да выбараў у польскі Сейм[1].
У маі 1931 года прыняты ў БІГіК разам з Браніславам Туронкам[2].
Друкаваўся на старонках «Беларускай крыніцы», дзе змяшчаў навукова-папулярныя артыкулы на медыцынскую тэму[1].
У 1933 годзе скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя, працаваў урачом на Беласточчыне — у Гайнаўцы і Ясяноўцы, а потым у Вільні. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод хворых[1].
3 чэрвеня 1937 года Галоўнае ўпраўленне ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Указ № 33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». Паводле Указа, «усе кнігі» Тодара Куніцкага прадугледжвалася «спальваць»[3].
У 1939 г. мабілізаваны ў польскае войска. Прымаў удзел у баях з нямецкімі войскамі. З 1940 г. — у Вільні[1]. Належыў да Беларускага нацыяналістычнага камітэта, сябраваў з мастаком П. Сергіевічам, спеваком М. Забэйда-Суміцкім[1].
Летам 1944 г.[1] выехаў з сям’ёй у Польшчу, працаваў урачом у Гданьску, дзе і памёр. Пахаваны на мясцовых гарадскіх могілках[1].
Беларускі даследчык гісторыі Міхась Казлоўскі здолеў, аднак, знайсці старую (яшчэ XIX стагоддзя) хату ў вёсцы Повязынь на Маладзечаншчыне, дзе нарадзіўся Куніцкі, а ў той хаце (дакладней, у паветцы пры ёй) — некаторыя фотакарткі і партрэт Куніцкага, выкананы самадзейным мастаком[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Тодар Куніцкі // Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча
- ↑ А. Ф. Вашкевіч. Гарадскія і местачковыя арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускага Інстытута Гаспадаркі і Культуры (1921—1939 гг.) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
- ↑ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021.
- ↑ Алесь Пашкевіч. Галасы забытых людзей // Arche 10-2006
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Czasopis 2009-05(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Гданьску
- Пахаваныя ў Гданьску
- Выпускнікі Універсітэта Стэфана Баторыя
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
- Члены Беларускага сялянскага саюза
- Члены Беларускага студэнцкага саюза
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Медыкі Беларусі