Торбачнік палявы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Торбачнік палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thlaspi arvense L., Sp. Pl. 2: 646, 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23422
NCBI  13288
EOL  583698
GRIN  t:105522
IPNI  290477-1
TPL  kew-2437621

То́рбачнік палявы[3] (Thlaspi arvense) — кветкавая расліна роду Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Кветка

Аднагадовая жоўта-зялёная травяністая расліна вышынёй 10—60[4] см. Сцябло прамое, простае або галінастае. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем, чаргаванае. Прыкаранёвае лісце адваротна-яйцападобнай формы, на чаранках, сцябловае — падоўжана-эліпсападобнае, сядзячае, з вострымі вушкамі. Кветкі з чатырма пялёсткамі белага колеру, з зялёнымі чашалісцікамі. Плод — стручочак даўжынёй 12—18 мм, крылаты па краі і з вузкай выемкай у верхняй частцы. Насенне (да 50 тысяч з адной расліны[4]) адваротна-яйцападобнай або авальнай формы, цёмна-вішнёвага або карычневага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, натуралізавалася амаль паўсюдна[5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф[6]. Расце на сухіх і стэпавых лугах, аблогах, пустках, узлесках, палях, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвеніжніўні. Плады паспяваюць у ліпеніверасні. Жыццяздольнасць насення можа захоўвацца да 10 гадоў[4]. Устойлівая да розных уздзеянняў расліна. Вырваныя з коранем і пакінутыя на полі расліны могуць прыжывацца зноў[4]. Могуць зімаваць у фазе цвіцення[4].

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пустазелле. Асабліва засмечвае азімыя пасевы.

Лекавая расліна. У насенні торбачніка палявога маецца да 30 % алею з пахам часнаку[3].

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сайта The Plant List:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в г д Thlaspi arvense L. — Ярутка полевая // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  5. Taxon: Thlaspi arvense L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  6. Ярутка полевая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]