Торбачнік
Торбачнік | |||||||||||||||
![]() Торбачнік альпійскі (Thlaspi alpestre) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
То́рбачнік[3][4] (Thlaspi) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, простыя або галінастыя. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы, чаранковае, суцэльнае, зубчастае ці хвалістае, сцябловае — сядзячае, вузкасэрцападобнае.
Кветкі дробныя, белыя, з чатырма пялёсткамі, сабраныя ў верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Плод — стручочак.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Каля 60 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды: торбачнік альпійскі (Thlaspi alpestre), занесены ў Чырвоную кнігу, торбачнік палявы (Thlaspi arvense) і торбачнік пранізалісты (Thlaspi perfoliatum). Трапляюцца на палях, пустках, уздоўж дарог.
Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]
- Apterigia Galushko
- Atropatenia F.K.Mey.
- Callothlaspi F.K.Mey.
- Kotschyella F.K.Mey.
- Masmenia F.K.Mey.
- Microthlaspi F.K.Mey.
- Neurotropis (DC.) F.K.Mey.
- Noccidium F.K.Mey.
- Raparia F.K.Mey.
- Syrenopsis Jaub. et Spach
- Thlaspiceras F.K.Mey.
- Vania F.K.Mey.
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Таксанамічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]
Род Торбачнік уваходзіць у сямейства Капуставыя (Brassicaceae) парадку Капустакветныя (Brassicales).
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG II) | ||||||||||||
≈80 відаў | ||||||||||||
парадак Капустакветныя | род Торбачнік | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Капуставыя | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) | яшчэ мноства родаў, у тым ліку Свірэпа, Капуста | |||||||||||
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Род налічвае каля 80 відаў [6], некоторые из них:[7]
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Лекавыя, радзей харчовыя (салатныя, насенне для гарчыцы), дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ Thlaspi (англ.). The Plant List. Version 1.1. (28 лістапада 2013). Праверана 2 кастрычніка 2016.
- ↑ Паводле GRIN, ITIS і NCBI (гл. картку арганізму).
- ↑ NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Thlaspi L. (англ.) (Праверана 15 лістапада 2009)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сімановіч Л. Г. Торбачнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 92.
- Буш Н.А. Род 681. Ярутка — Thlaspi. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 576—590. — 696 + XXX с. — 5 200 экз.
- Ярутка // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 621. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ярутка — род Thlaspi: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Thlaspi (Ярутка) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)