Перайсці да зместу

Трагедыя на хаджы 2024 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У чэрвені 2024 года ў святы для мусульман горад Мека (Саудаўская Аравія) накіравалася прыкладна 1,8 млн пілігрымаў, у тым ліку 1,6 млн замежнікаў, якія прымалі ўдзел у хаджы — штогадовым паломніцтве да Каабы[1].

У момант паломніцтва тэмепатура ў горадзе перавышала 50 °C (122 °F). Пачынаючы з 16 чэрвеня фіксаваліся шматлікія смерці з-за моцнай спякоты і спадарожных фактараў[2]. На 20 чэрвеня колькасць загінулых — 1082 чалавекі[3].

У МЗС Егіпта заявілі, што вялікая колькасць паломнікаў прыбылі ў Саудаўскую Аравію без рэгістрацыі, бо не маглі дазволіць сабе аплаціць афіцыйныя працэдуры. Гэта магло стаць прычынай вялікай колькасці загінулых, бо нелегальныя пілігрымы не мелі доступу да памяшканняў з кандыцыянерам або афіцыйных харчовых або водных станцый. Тым самым яны пакутавалі ад абязводжвання і ўздзеяння моцнай спякоты. Акрамя таго, паводле егіпецкіх дыпламатаў, масавы наплыў незарэгістраваных паломнікаў, верагодна, перапоўніў існуючыя аб’екты на пілігрымскіх маршрутах, што прывяло да праблем у размеркаванні ежы, вады і медыцынскіх паслуг[4].

Загінулыя па краінах
Краіна Загінулых Спасылка
 Егіпет 600 [3]
 Інданезія 144 [5]
 Індыя 68 [6]
 Іарданія 60 [7]
 Туніс 35 [8]
 Іран 11 [9]
 Ірак 11 [10]
 Расія 4 [11]
 Сенегал 3 [12]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Четверо паломников из России умерли во время хаджа в Мекку. Из-за жары там уже погибли более 500 человек
  2. More than 550 hajj pilgrims die in Mecca as temperatures exceed 50C | Hajj | The Guardian. amp.theguardian.com. Архівавана з першакрыніцы 19 June 2024. Праверана 18 June 2024.
  3. а б France 24 Staff. Death toll tops 1,000 after hajj marked by extreme heat: AFP tally (англ.). France 24 (20 чэрвеня 2024). Праверана 20 чэрвеня 2024.
  4. "At least 550 hajj pilgrims die in scorching temperatures". ABC News [аўстралійская англійская]. 19 June 2024. Архівавана з арыгінала 19 June 2024. Праверана 19 June 2024.
  5. Hundreds of Hajj pilgrims reported dead amid lethal heatwave (англ.). euronews (19 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 June 2024. Праверана 19 June 2024.
  6. 68 Hajj pilgrims from India dead amid high summer heat in Mecca: Diplomat (англ.). euronews (19 чэрвеня 2024). Праверана 19 June 2024.
  7. В Саудовской Аравии во время хаджа умерли не менее 550 паломников - РИА Новости, 19.06.2024
  8. Vinograd, Cassandra; Mekay, Emad (19 June 2024). "A Deadly Toll as an Intense Heat Grips Saudi Arabia". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала 19 June 2024. Праверана 19 June 2024.
  9. Death Toll From Iranian Pilgrims at Hajj Rises to 11 (англ.). Iran International (18 чэрвеня 2024). Праверана 19 June 2024.
  10. Fifteen Kurdish pilgrims dead in heatwave as Hajj ends (англ.). Rudaw (18 чэрвеня 2024). Праверана 19 June 2024.
  11. В Саудовской Аравии во время хаджа умерли четыре паломника из России (руск.). TACC. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  12. A Deadly Toll as an Intense Heat Grips Saudi Arabia (англ.). The New York Times (19 чэрвеня 2024). Праверана 19 June 2024.