Трансмісіўныя хваробы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трансмісі́ўныя хваро́бы (лац.: transmissio — пераход, перадача) — інфекцыйныя хваробы чалавека, сельскагаспадарчых і дзікіх жывёл, перадача ўзбуджальнікаў якіх адбываецца пры ўдзеле крывасосных членістаногіх.

Налічваецца больш за 200 трансмісіўных хвароб, у т.л. малярыя, тулярэмія, чума, сонная хвароба, эпідэмічны сыпны тыф і іншыя.

Пераносчыкі трансміміўных хвароб — вошы, блохі, кляшчы, клапы, камары і іншыя.

Узбуджальнікі: вірусы, бактэрыі, прасцейшыя.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Большасць трансмісіўных хвароб — прыродна-ачаговыя, сезонныя. Сярод іх вылучаюць антрапазаанозы, заанозы. Для чалавека і жывёл падзяляюцца на

  • аблігатна-трансмісіўныя (узбуджальнікі перадаюцца толькі пераносчыкамі, напрыклад, малярыя, інфекцыйная анемія коней),
  • факультатыўна-трансмісіўныя (узбуджальнікі перадаюцца перасносчыкамі і праз ежу, паветра, воду, анпрыклад, сібірская язва, тулярэмія).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]