Траўма
Траўма | |
---|---|
МКХ-10 | T79 |
МКБ-10-КМ | S00.T98 |
МКХ-9 | 900 і 957 |
DiseasesDB | 28858 |
MedlinePlus | 000024 |
MeSH | D014947 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тра́ўма[1][2] (ад стар.-грэч.: τραῦμα — рана) — парушэнне анатамічнай цэласнасці і функцый тканак, органаў у выніку знешняга ўздзеяння. Вывучэннем займаецца траўматалогія[1].
У залежнасці ад фактару ўздзеяння адрозніваюць механічныя (вывіх, кантузія, пералом, рана і іншыя), тэрмічныя (апёк, абмаражэнне), хімічныя (уздзеянне шчолачаў, кіслот і іншых агрэсіўных рэчываў), акустычныя (уздзеянне гукаў празмернай сілы), баратраўмы (рэзкае змяненне ціску), прамянёвыя (радыяцыя), электратраўмы (паражэнне электрычным токам), камбінаваныя траўмы. У залежнасці ад абставін, у якіх адбылося знешняе ўздзеянне, адрозніваюць бытавыя, вытворчыя, спартыўныя, баявыя і іншыя траўмы.
Траўмы могуць быць ізаляваныя (пашкоджанне аднаго органа або ў межах аднаго сегмента апорна-рухальнага апарата), спалучаныя (суправаджаюцца пашкоджаннем апорна-рухальнага апарата і аднаго або некалькіх унутраных органаў), камбінаваныя (ад уздзеяння механічных і аднаго або больш немеханічных фактараў — тэрмічных, хімічных, радыяцыйных і іншых).
Таксама траўмы падзяляюць на
- адкрытыя, калі парушаецца цэласнасць скураных покрываў, і высокая верагоднасць пранікнення ў арганізм інфекцыйнага агента;
- закрытыя, пры якіх цэласнасць знешніх покрываў не парушана;
- вострыя (узнікаюць раптоўна);
- хранічныя (пад уздзеяннем фактараў, якія паўтараюцца).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ТСБЛМ 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тра́ўма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 519. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тра́ўма // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 826. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Тра́ўма // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 515. — 663 с.
- Тра́вма / Пожариский В. Ф. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 130. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Терновий К. С. Тра́вма // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 315. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Травма на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацый Расійскай Федэрацыі (руск.)
- Оказание первой медицинской помощи при травмах (руск.) // Кемераўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Травмы (руск.) // Афіцыйны інтэрнэт-сайт муніцыпальнага ўтварэння горада Салехард
- Елена Селешук 15 декабря — день профилактики травматизма. Какие бывают травмы (руск.) // Сайт Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы
- Профессиональные травмы // Сусветная арганізацыя аховы здароўя