Трылабіты
† Трылабіты | |||||||||||||||||||||
Акамянеласць трылабіта Megalaspides sp., ардовік, ЗША | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||||||||
Геахраналогія | |||||||||||||||||||||
|
Трылабіты (Trilobita) — вымерлы клас марскіх членістаногіх, які меў вялікае значэнне для фаўны палеазойскіх утварэнняў Зямлі. Вядома звыш 10 тыс. выкапнёвых відаў і 5 тыс. родаў, якія аб’ядноўваюцца ў 150 сямействаў з 9-10 атрадаў.
Марфалогія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня цела трылабітаў даходзіла да 90 см. Цела складалася з суцэльнай галавы і сегментаванага тулава. Канечнасці трылабітаў мультыфункцыянальныя, гэта значыць выконвалі адразу некалькі функцый — рухальную, дыхальную і жавальную.
Трылабіты вонкава былі падобны на сучасных мечахвостаў. Сама назва Trilobita азначае «трохчленістыя»: іх панцыр складаўся з трох секцый — цэнтральнай, або восевай, і двух пляскатых бакавых па абодвух яе баках. Большасць трылабітаў мела шчытападобны галаўны аддзел, гнуткі торакс (сярэднюю частку) з сучлененых сегментаў і плоскі хвост, часцяком выцягнуты ў доўгі хваставы шып. Трапляюцца выкапнёвыя трылабіты, звёрнутыя ў клубок, падобна макрыцам — магчыма, так яны абараняліся ад драпежнікаў.
На кожным сегменце тулава трылабіта было па пары канечнасцей. Тыя з іх, што размяшчаліся каля рота, служылі шчупальнымі вусікамі. На іншых канечнасцях размяшчаліся пёрыстыя жабры для дыхання, плавальныя пласцінкі або ножкі для перамяшчэння і спецыяльныя атожылкі, з дапамогай якіх ежа перадавалася ўздоўж цела да ротавай адтуліны. Панцыр часта быў пакрыты баразёнкамі і выпукласцямі, якія раздзялялі яго на часткі. У некаторых трылабітаў панцыры былі пакрыты маленечкімі дзірачкамі — магчыма, у тых месцах, дзе першапачаткова раслі валасінкі, якія служылі органамі дотыку або смаку.
Як і ў іншых членістаногіх, у трылабітаў было цвёрдае вонкавае пакрыццё, якое ім перыядычна прыходзілася скідаць (як пры ліньцы), каб расці. Скінутыя трылабітамі шкуркі выдатна захоўваюцца ў скамянелым выглядзе. Аднак, каб «ліняць» было лягчэй, у панцырах меліся слабыя лініі, або швы. Пахаваныя пад пластом асадкаў панцыры трылабітаў, як правіла, расколваліся па гэтых лініях, так што ў цэлым выглядзе іх знаходзяць вельмі рэдка.
Марфалогія цела трылабітаў цалкам адпавядае арганізацыі тыпу членістаногіх, аднак у іх ёсць рысы падабенства з тыпам кольчатых чарвей (у прыватнасці, іх тулава складалася з мноства гаманомных сегментаў). Будова цела трылабітаў нясе сведчанні прыстасаванасці да прыдоннага ладу жыцця: магутны панцыр, пляскатасць, складаныя вочы на верхнім боку цела, размяшчэнне рота і ног на брушным боку цела.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле адной з версій, продкам трылабітаў была спрыгіна — арганізм позняга пратэразоя даўжынёй каля 3 см.
Развіццё трылабітаў адбывалася з метамарфоза. Захаваліся іх выкапнёвыя яйкі і лічынкі. Захаваліся сведчанні таго, што трылабіты лінялі, прычым пасля кожнай лінькі іх тулава павялічвалася на некалькі сегментаў.
Сярод трылабітаў некаторыя групы сілкаваліся глеем, іншыя дробнымі бесхрыбтовымі, а некаторыя — планктонам. Многія трылабіты, верагодна, былі драпежнікамі, нягледзячы на адсутнасць сківіц. Для драбнення ежы ім служылі перайначаныя прыдаткі на пачатках канечнасцяў (гнатабазы). Сустракаліся свабоднаплаўныя, паўзуновыя, а таксама рыйныя жывёлы.
Трылабіты былі сапраўднымі гаспадарамі кембрыйскіх мораў. Яны закопваліся ў тоўшчу асадкаў, поўзалі па марскім дне і плавалі ў верхніх пластах мора, працятых сонечным святлом. Многія з іх елі рэшткі мёртвых жывёл і дэтрыт, які назапашваўся ў донных асадках, аднак сустракаліся сярод іх і актыўныя драпежнікі. Некаторыя трылабіты, магчыма, палявалі нават на сваіх суродзічаў. Найбуйныя з трылабітаў мелі даўжыню звыш 70 см, а самыя маленькія не дасягалі і сантыметра.
Пра тое, як перамяшчаліся трылабіты, можна даведацца, вывучаючы скамянелыя адбіткі — сляды, пакінутыя трылабітамі пры руху па дне. Прабіраючыся скрозь тоўшчу глею, яны пакідалі за сабой след, падобны на «ялінку». А калі трылабіты адпачывалі, у пародзе заставаліся меткі, якія нагадваюць сляды ад капытоў.
Трылабіты былі першымі вядомымі нам жывёламі з высокаразвітым зрокам. Магчыма, зрок дапамагаў ім своечасова заўважаць небяспечных драпежнікаў. Падобна вачам сучасных насякомых і ракападобных, фасеткавыя і агрэгатныя вочы трылабітаў складаліся з маленечкіх лінзаў, агульная колькасць якіх даходзіла да 15 000 Лінзы гэтыя аказаліся досыць трывалымі, каб захавацца ў выкапнёвым выглядзе. Памеры і формы вачэй трылабітаў былі надзвычай разнастайныя. Былі і ўвогуле сляпыя трылабіты — магчыма, таму, што жылі яны ў тоўшчы донных адкладанняў або на вялікіх глыбінях, дзе мала святла. У адных трылабітаў былі панарамныя вочы, якія давалі шырокі агляд. У іншых вочы размяшчаліся па баках галавы. У трэціх яны размяшчаліся каля самой патыліцы або нават тырчалі на сцяблінках, так што жывёлы, верагодна, маглі амаль цалкам закопвацца ў глей, але пры гэтым пільна сачыць за магчымай пагрозай або здабычай.
Свайго найвышэйшага росквіту трылабіты дасягнулі ў ардовікскі перыяд, аднак да канца палеазойскай эры, 225 млн. гадоў назад, яны цалкам вымерлі. Бурна эвалюцыяніраваныя малюскі і рыбы навучыліся распраўляцца з імі, нягледзячы на іх панцыры. Да таго ж яны супернічалі з трылабітамі за харчовыя рэсурсы.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Trilobite Forgery(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 24 студзеня 2013.
- Western Trilobite Association . *Western Trilobite Association .
- Mark Bourrie’s trilobite collection — another collection of photographs of trilobite fossils(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2012. Праверана 24 студзеня 2013.
- A Guide to the Orders of Trilobites(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2019. Праверана 24 студзеня 2013.
- Подробное описание класса трилобитов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013. Праверана 24 студзеня 2013.