Перайсці да зместу

Трысцянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Трысцянка аўсяніцападобная)
Трысцянка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scolochloa Link, 1827

Сінонімы
  • Fluminia Fr.
Адзіны від
Scolochloa festucacea — Трысцянка аўсяніцападобная

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41349
NCBI  375857
EOL  1114744
IPNI  421150-1
TPL  kew-441710

Трысця́нка[3], святлуха[3] (Scolochloa) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Адзіны прадстаўнік роду — Трысцянка аўсяніцападобная (Scolochloa festucacea).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
1. Трысцянка аўсяніцападобная (Scolochloa festucacea).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая светла-зялёная расліна вышынёй 70—200[3] см, з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, злёгку шурпатае, са шматлікімі парасткамі ў ніжняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, завостранае, з гладкім шурпатым краем, сядзячае. Суквецце — рыхлая мяцёлка даўжынёй да 30[3] см. Кветкавыя каласкі складаюцца з 3—6[3] кветак, апушаныя. Калякветнік непрыкметны. Плод — зярняўка жоўтага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі[3]. Расце па берагах вадаёмаў, на балотах, забалочаных лугах. Іншы раз утварае зараснікі. Цвіце ў чэрвеніліпені.

Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г д е Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Тростянка овсяницевидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)