Трэнціна — Альта-Адыджэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трэнціна-Альта-Адыджэ
(італ.: Trentino Alto Adige, ням.: Trentino-Südtirol)
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Італія
Уваходзіць у
Уключае 2 правінцыі — Трэнціна і Бальцана
Адміністрацыйны цэнтр Горад Трэнта
Найбуйнейшыя гарады Бальцана
Роверэта
Кіраўнік Маўрыцыа Фугаці[d]
Насельніцтва (2006) 994,703 млн
Шчыльнасць 73 чал./км²
Плошча 13,607 км²
Вышыня
над узроўнем мора
749 м
Трэнціна-Альта-Адыджэ на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-32
Афіцыйны сайт
Заўвагі: Самы паўночны рэгіён Італіі.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трэнціна-Альта-Адыджэ — (італ.: Trentino Alto Adige, ням.: Trentino-Südtirol) — вобласць на поўначы Італіі. Сталіцай вобласці з'яўляецца горад Трэнта. Трэнціна-Альта-Адыджэ мяжуе на захадзе з Ламбардыяй і Швейцарыяй, на поўначы з Аўстрыяй, на ўсходзе і поўдні з Венета. Трэнціна-Альта-Адыджэ з'яўляецца адным з двух аўтаномных рэгіёнаў Італіі (разам з Вале-д’Аоста).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўночны Трэнта
Кафедра ў Бальцана

Рэгіён Трэнціна-Альта Адзіджэ служыў мастом паміж Італіяй і астатняй Еўропай. У Рымскую імперыю ён увайшоў паводле каншахту падчас імператара Аўгуста. Перавал Вале дел'Адзіджэ быў адным з першых захопленым падчас варварскіх нашэсцяў таму што ён служыў ключом для пранікнення ў Італію. На гэты час у рэгіёне жыло змешанае насельніцтва, якое складалася з рымскіх грамадзян, якія гукалі палацінску і мясцовае насельніцтва, якое гукала на мове ладіно (частка размаўляе на ёй і сёння). Ужо ў гэты час, Лацінская мова крыху змянілася, наблізіўшыся да італьянскай.

У сярэдневечча, рэгіён знаходзіўся пад пратэкцыяй Свяшчэннай Рымскай імперыі і адміністрацыяй рэгіёна ведалі два біскупствы — Брэссанон і Трэнта. Біскупства Трэнта падпарадкоўвалася ўплыву падано-венето (Італіяй), а біскупства Брэссанон, было падначаленым уплыву Кастэлло ді Ціроло, якое знаходзілася ў Мерано. У канцы XIV стагоддзя, Ціроло перайшоў пад кіраванне фаміліі Габсбургаў і трапіў пад германізацыю. З 1545 па 1563 у Трэнта Папа склікаў Сабор Касцёла, прысвечаны рэформе Каталіцкага Касцёла. У 1805 Ціроль трапіў пад Напалеона. Ён надаў кіраваць Ціролем Андрэасу Хоферу(1809). Апасля заканчэння напалеонаўскай эпохі, рэгіён трапіў пад аўстрыйскае панаванне да канца 1918. Падчас І Сусветнай вайны, італьянцы ў Трэнціна мелі антыаўстрыйскі рух. Герой гэтага руху, Чэзарэ Батысці, як і іншыя італьянцы быў заклічнікам у аўстрыйскай арміі, быў асуджаны і пакараны смерцю.

Апасля вайны, Трэнціна з усхваляваннем увайшла ў Італію, а антыгерманскі рух і моцны рух італьянскі, прывёў да таго, што вобласць лёкка трапіла пад уплыў фашызму (то прывяло да змены імёнаў і падаўжэнняў германскі прозвішч). Рэгіён у той час называўся Венецыя Трыдэнціна (Venezia Tridentina).

Канстытуцыя 1948 Рэспублікі Італьянскай, надала рэгіёну аўтаномію і ён пачаў называцца Трэнціно-Альта Адзмджэ. Улічваючы свае асаблівасці і традыцыі папуляцый рэгіёну, быў заключана пагадненне (1969) аб падзеле рэгіёна на дзве «падчасткі» — пераважна італьянскай Трэнціна і пераважна аўстрыйскай Альта Адзіджэ, таксама быў прадстаўлены «пакунак» з гарантыямі, які ўлічваў моўныя і іншыя правы вобласцей.

Тэрыторыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнціна-Альта-Адыджэ мяжуе на захадзе з Ламбардыяй і Швейцарыяй, на поўначы з Аўстрыяй і на поўдні з Венета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Riva del Garda, від на Возера Гарда

Трэнціна-Альта-Адыджэ з'яўляецца горным рэгіёнам на 100 %. На поўначы знаходзіцца горны ланцуг Усходнія Альпы (Альпы Атэзіне), на поўдні — Альпы Рэтыке. На ўсходзе — Даламітавыя Альпы (Даламіты). Тры горных перавалы дазваляюць камунікацыю з Аўстрыяй. Гэта перавалы Паса-Рэзія (1508 м.), Паса-дэль-Брэнера (1375 м.) і Паса-ды-Даб'яка (1170 м.). З Ламбардыяй перавалы Паса-дэла-Стэльвіё (2750 м.) і Паса-дэль-Танале (1883 м.). Для камунікацый з Венета перавалы Паса-Пардоі (2239 м.) і Паса-ды-Роле (1970 м.). Рэгіён мае найбольшую колькасць лясоў усёй Італіі. Найбольш галоўнымі далінамі з'яўляюцца Вале-д'Адыджэ і даліна Ісарка, якія перакрыжоўваюць вобласць з поўначы на поўдзень і скончваюцца ў Паса-дэль-Брэнера, на найбольш значным шляху паміж Італіяй і Еўропай. У вобласць уваходзіць горны басейн ракі Адыджэ ад вытока амаль да канца. Рака Адыджэ — галоўны гандлёвы шлях паміж Італіяй і Германіяй, і яе даліна абмежавана высокімі пікамі гор, але ў некаторых месцах яна пераўтвараецца ў шырокія катлавіны, дзе знаходзяцца Раверэта Трэнта, Бальцана, Мерана і толькі ў адным месцы яна звужаецца, ствараючы расколіну Стратэ-ды-Салорна. На поўнач ад яе знаходзіцца Альта-Адыджэ, а на поўдзень — Трэнціна.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Сельская гаспадарка займае прыкладна 1/6 тэрыторыі і арыентавана на такія культуры, як садавіна, гародніна і выраб віна высокай якасці. Занятасць у сельскай гаспадарцы зменшылася з 16,7 % у 70-х гг. да 12 % у 1987 годзе. Некаторую ролю граюць калектыўная маёмасць на лясы і пашаныя палі. Найбольш значнымі культурамі з'яўляюцца яблыкі (43.5 % ад усёй Італіі). Вельмі развітым з'яўляецца вінаградарства. Выраб він не вельмі вялікі, але віна маюць вельмі высокую якасць. Таксама значную ролю грае вырошчванне агародніны і кармавых культур. Значнае развіццё мае жывёлагадоўля. У летнія месяцы жывёлы пасуцца высока ў гарах на вышыні да 2.000 м, а ў восень скот вяртаецца назад да наступнай вясны. У апошні час больш папулярным робіцца стабільная жывёлагадоўля, калі жывёлы знаходзяцца ў стайнях нават летам. Выраб малака і мяса даволі высокі і перавышае патрэбы насельніцтва. Развіта свіна- і птушкагадоўля. Вельмі распаўсюджанымі ў сельскай гаспадарцы з'яўляюцца кааперацівы, якія вырабляюць 100 % малака, 75 % садавіны і 70 % вінаграда для віна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць не мае лінгвістычнага альбо культурнага адзінства. Больш за 66 % жыхароў правінцыі Бальцана, якая да Першай Сусветнай вайны ўваходзіла ў аўстрыйскі Ціроль размаўляюць на нямецкай мове. Насельніцтва, якое размаўляе па-італьянску, — гэта перасяленцы. Трэцяя группа (4.2 %) складаецца з грамадзян, якія размаўляюць на мове ладына. Яны пражываюць у горных вобласцях Валь-Гардэна, Валь-ды-Фаса, Валь-Бадыа і ў наваколлі Ортэс–Чеведале. У Альта-Адыджэ нямецкая мова мае роўныя правы з італьянскай і выкладаецца ў школах і выкарыстоўваецца ў справаводстве. У Трэнціна размаўляюць па-італьянску. Шчыльнасць насельніцтва ў Трэнціна-Альта-Адыджэ найменшая ва ўсёй краіне, з-за горнай мясцовасці. Толькі ў катлавінах Трэнта, Бальцана, Мерана і Раверэта шчыльнасць складае каля 500 жыхароў на км². у некаторых горных далінах, шчыльнасць не дасягае 10-15 жыхароў на км². Як і ва ўсіх рэгіёнах, насельніцтва імкнецца пераехаць з горных раёнаў у цэнтры далінаў. Найбольшую інтэнсіўнасць гэты працэс мае ў Трэнта. Каля 38 % насельніцтва жыве ў камунах, з насельніцтвам менш 3.000 жыхароў.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Трэнціна-Альта-Адыджэ з'яўляецца асаблівым рэгіёнам Італіі, з-за прысутнасці ў рэгіёне розных культур. Рэгіён складаецца з дзвюх частак:

  • Трэнціна, якая знаходзіцца на поўдні рэгіёна (галоўны горад — Трэнта, пражываюць італьянцы)
  • Альта-Адыджэ (альбо Паўднёвы Ціроль), са сталіцай у Бальцана (ням. Bozzen), які знаходзіцца на поўначы рэгіёна (пражываюць нямецкамоўныя аўстрыйцы).

Адметнай рысай Трэнціна-Альта-Адыджэ з'яўляецца прысутнасць у архітэктуры стыля готыкі, які нетыповы для астатняй Італіі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Трэнта мае ўнёсак у скарб, вышэйшы за сярэднеітальянскі. Хоць і не знаходзіцца сярод найбольш багатых рэгіёнаў усёй Італіі істотна скараціла розніцу дзякуючы высокаму росту ў 70-я і 80-я гады. Гэтаму спрыяла не столькі прамысловасць, колькі сфера абслугоўвання. Трэнціна-Альта-Адыджэ мае вялікую колькасць горных куроратаў і гатэляў, якія запрашаюць кожны год вялікую колькасць турыстаў, галоўным чынам немцаў. Высокую развітасць мае дрэваапрацоўка, якая пастаўляе 16 % матэрыялаў ад усёй Італіі. Адным з самых значных багаццяў рэгіёна з'яўляюцца гідраэлектрастанцыі. Электрычнасць Трэнціна-Альта-Адыджэ па вырабу электрычнасці займае другое месца пасля Ламбардыі. Па вырабу алюмінія значнымі прадпрыемствамі з'яўляюцца прадпрыемствы ў Бальцана і Моры. Іншымі прамысловымі цэнтрамі з'яўляюцца Раверэта і Раверана. Значнае месца займае рамесныя прадпрыемствы па вырабу мэблі. У Трэнта знаходзіцца цэнтр па навуковаму даследаванню дрэваапрацоўчай прамысловасці. Развітай з'яўляецца харчовая прамысловасць па вырабу сыру, садавіных кансерваў і віна. Развіты будаўнічая прамысловасць і здабыча мармуру і парфіру. Гандаль і турызм з'яўляюцца найбольш значнымі відамі эканамічнай дзейнасці і робяць значны ўнёсак у рэгіянальную эканоміку (28 %). Сектар гандлю дасягае 54,3 % у далінах Трэнціна-Альта-Адыджэ шмат базаў летняга адпачынку і зімняга спорта, такіх як Артызеі, Мадонна-ды-Кампільё, Даб’яка, Прэдаца, Каназеі. Атэлі адны з лепшых у Італіі. Большая частка турыстаў прыязжае з Германіі. Значнае месца зараз займае сельскі турызм, якім у Альта-Адыджэ займаецца 78 % італьянскіх фірм па агратурызму.