Тубуаі (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Disambig-dark.svg У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні: народ тубуаі і Астравы Тубуаі.
Тубуаі
Austral isl Tubuai.PNG
23°23′ пд. ш. 149°27′ з. д.HGЯO
Архіпелаг Астравы Тубуаі
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of French Polynesia.svg Французская Палінезія
Тубуаі (востраў) (Французская Палінезія)
Тубуаі
Тубуаі
Плошча 45 км²
Найвышэйшы пункт 422 м
Насельніцтва (2007) 2 050 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 45,556 чал./км²
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Commons-logo.svg Тубуаі на Вікісховішчы


Тубуа́і (франц.: Tubuai, таіц.: Tupua'i) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Тубуаі. Уваходзіць у склад Французскай Палінезіі. Плошча - 45 км². Насельніцтва - 2050 чал. (2007 г.).

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Знаходзіцца ў атачэнні каралавых рыфаў. Даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Таітаа (422 м). У лагуне, сфарміраванай караламі, вылучаюцца пясчаныя пляжы. Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература ў снежні +22 - 27° C, ў маі 21 - 26° C.

Археолагі лічаць, што востраў быў населены прадстаўнікамі культуры лапіта, продкамі сучасных тубуаі ў прамежку першых сямі - васьмі стагоддзяў ад пачатку нашай эры. У 1777 г. ён быў нанесены на карту Джэймсам Кукам. У 1789 г. яго наведалі паўстанцы з карабля "Баўнці", якія ратаваліся ад брытанскай карнай экспедыцыі. Паміж астравіцянамі і паўстанцамі ўзнік канфлікт, і праз 2 месяцы каманда "Баўнці" была вымушана пакінуць Тубуаі, каб каланізаваць далёкі бязлюдны востраў Піткэрн.

З-за эпідэмічных захворванняў, завезеных еўрапейцамі, у першай чвэрці XIX ст. мясцовае насельніцтва скарацілася прыкладна ў 10 разоў. У 1824 г. налічвалася толькі каля 300 тубыльцаў. У 1881 г. востраў быў далучаны да Французскай Палінезіі.

У наш час востраў складае адзіную камуну, якая з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам усіх астравоў Тубуаі. Галоўныя заняткі мясцовых жыхароў — рыбалоўства і земляробства (вырошчваюць какосавую пальму, каву і гародніну для продажу на Таіці). На Тубуаі працуюць аэрапорт і метэаралагічная станцыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]