Тэадорых IV

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэадорых IV
лац.: Theudoricus, фр.: Thierry
Тэадорых IV
Партрэт са зборніка біяграфій
Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
кароль франкаў
13 лютага 721 — паміж 16 сакавіка і 30 красавіка 737
Папярэднік: Хільперык II
Пераемнік: Хільдэрык III
 
Дзейнасць: манарх
Нараджэнне: 712(0712)
  • невядома
Смерць: паміж 16 сакавіка і 30 красавіка 737
  • невядома
Пахаванне: царква абацтвы Сен-Дэні
Род: Меравінгі
Бацька: Дагаберт III

Тэадорых IV (фр.: Thierry; 712 — паміж 16 сакавіка і 30 красавіка 737) — кароль франкаў, кіраваў з 721 года. Сын Дагаберта III. Імя Тэадорых перакладаецца з франкскай мовы як «Кароль народа».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці яго бацькі Дагаберта III у 715 годзе, ён быў пасаджаны ў абацтва Шэль, а затым у замак Шато-Цьеры.

У лютым 721 года пасля смерці караля Хільперыка II, які не пакінуў спадчынніка, усемагутны маярдом Карл Мартэл абвясціў яго каралём, але ён пазбаўлены быў усякага значэння ў сваім каралеўстве. Тэадорых IV не прыняў удзелу ні ў адной з бітваў за абарону межаў сваёй імперыі. Пасля яго смерці ўвесну 737 года Карл Мартэл на працягу 4 гадоў да сваёй смерці ў кастрычніку 741 года не прызначаў яго пераемніка, і сам кіраваў дзяржавай, не прымаючы, аднак, каралеўскага тытула. На працягу шасці гадоў трон заставаўся вакантным, пакуль сыны Карла Мартэла Карламан і Піпін Кароткі не пасадзілі на яго Хільдэрыка III.

Зноскі

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Продолжатели Фредегара = Continuationes chronicarum quae dicuntur Fredegarii // The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960.
  • Книга истории франков = Das Buch von der Geschiche der Franken. // Quellen zur Geschichte des 7. und 8. Jahrhunderts. Ausgewaehlte Quellen zur deutschen Gechichte des Mittelalters. — Darmstadt, 1982. — Т. 4a.
  • Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0
  • Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]