Хільдэберт Прыёмны
Хільдэберт Прыёмны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Hildebert Adoptivus, фр.: Childebert l'Adopté | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сігеберт III | ||||||
Пераемнік | Хільдэрык II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 650
|
||||||
Смерць |
раней 18 кастрычніка 662
|
||||||
Род | Піпініды | ||||||
Бацька | Грымаальд Старэйшы | ||||||
Маці | ? | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хільдэберт Прыёмны (лац.: Hildebert Adoptivus; каля 650 — раней 18 кастрычніка 662) — кароль франкаў, кіраваў у Аўстразіі ў 656 — 661 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын маярдома Грымаальда Старэйшага, з дынастыі Піпінідаў (пазнейшыя Каралінгі). Пасля смерці Сігеберта III у 656 годзе яго маярдом Грымаальд прымусіў сына Сігеберта — Дагаберта II — прыняць пострыг і адправіў у адзін з манастыроў Ірландыі.
Ёсць некалькі версій смерці Хільдэберта. У «Кнізе гісторыі франкаў» гаворыцца пра тое, што ў 657 годзе Грымаальд і яго сын былі схоплены маярдомам Хлодвіга II, а затым памерлі[1]. Гэта версія не вельмі праўдападобная, тым больш, што ў 657 годзе Хлодвіг памёр.
Хутчэй за ўсё, Хільдэберт быў пакараны смерцю Хлотарам III прыкладна 662 годзе (пасля таго, як той далучыў Аўстразію да сваіх уладанняў). Грымаальд, верагодна, быў забіты крыху пазней[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прадаўжальнікі Фрэдэгара = Continuationes chronicarum quae dicuntur Fredegarii // The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960.
- Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 2. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- CHILDEBERT (III) 656—662 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 6 лютага 2012.