Тэадор Куодзіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэадор Куодзіс
Дата нараджэння 12 студзеня 1861(1861-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1917(1917-07-09) (56 гадоў)
Месца смерці
Жонка Юзэфа Кодзіс[d]
Дзеці: Зоф’я Кодзіс-Фрэер[d]
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера хірургія, уралогія і кардыяхірургія[d]
Альма-матар

Тэадор (Фёдар Казіміравіч) Куодзіс (1861 — 1917) — беларускі, расійскі і амерыканскі хірург[1]. Доктар медыцыны (1903)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і беззямельнага літоўскага селяніна Казіміра Куодзіса і літоўскай татаркі Эміліі Мархелевічайтэ[3][4][5] ў в. Рамігала Панявежыскага павета Ковенскай губерні (Літва).

Сям’я жыла сціпла, але імкнулася даць адукацыю здольнаму сыну. Пачатковую адукацыю Т. Куодзіс атрымаў дома ў бацькоў, а потым паступіў у Шавельскую гімназію, дзе прабыў да 1882 года і атрымаў атэстат сталасці[6]. З г. Шаўлі ён накіраваўся ў 1882 годзе ў Пецярбург, дзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт універсітэта, дзе прымаў актыўны ўдзел у студэнцкіх хваляваннях, з-за чаго быў адлічаны з універсітэта[6].

Няўдаламу студэнту давялося эмігрыраваць. Ён аднавіў заняткі ў Лейпцыгскім універсітэце, але ўжо на медыцынскім факультэце[6].

Падчас навучання ён меў зносіны з кампаніяй студэнтаў-землякоў, якія падзялялі яго дэмакратычныя погляды. Раз у тыдзень навучэнцы з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны збіраліся ў адной з кватэр, дзе яны жылі, каб абмеркаваць надзённыя пытанні. Сярод іншых там ён пазнаёміўся і пасябраваў з Л. Кшывіцкім(руск.) бел., які пазней стаў першым перакладчыкам «Капітала(руск.) бел.» К. Маркса на польскую мову[6].

У Лейпцыгу Т. Куодзіс працягваў падтрымліваць сувязь з нарадавольцамі, атрымліваў ад іх нелегальныя выданні, што прывяло да канфліктаў з паліцыяй. У 1886 годзе Т. Куодзіс пакінуў Лейпцыг, вучыўся ва ўніверсітэце ў Страсбургу, які належаў тады Германіі, а затым у Цюрыху. У Швейцарыі ён зблізіўся з дзеячамі польскай марксісцкай групы «Пралетарыят». Па іх ініцыятыве Т. Куодзіс увайшоў у групу рэвалюцыянераў, якія рыхтавалі замах і на рускага цара, і на германскага кайзера. Бомбы для замаху рыхтавалі нарадавольцы І. Дземба[7] і А. Дзембскі(польск.) бел.. Выпрабаванні выбухоўкі скончыліся трагічна: І. Дземба загінуў, а А. Дзембскага цяжка параніла. Агалоска заахвоціла тэрарыстаў адмовіцца ад сваёй задумы. Перапалоханыя швейцарскія ўлады сталі прыгнятаць рэвалюцыйных эмігрантаў з Расіі.

У 1889 годзе ў Страсбургскім універсітэце абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцыны. У 1891 годзе Т. Куодзіс здаў экзамен у Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі на права медыцынскай практыкі ў Расіі[1].

За актыўную антыўрадавую дзейнасць (меў выразныя намеры стварыць прыладу для забойства цара[8]) быў арыштаваны паліцыяй. Пасля вызвалення на парукі эміграваў у ЗША[6].

У ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Там спачатку жыў у Чыкага, дзей займаўся медыцынскай практыкай і працягваў рэвалюцыйную прапаганду і асветніцкую дзейнасць сярод працоўных. Ён выступаў за яднанне рабочых па-за межамі мовы, на якой яны гавораць. Чытаў лекцыі ў Народным універсітэце для працоўных-імігрантаў з Польшчы, Літвы і Беларусі, а таксама ў спецыяльным аддзяленні Чыкагскага ўніверсітэта для асоб без сярэдняй адукацыі (так званым аддзяленні «пашырэння універсітэта»)[6].

У 1895 годзе Куодзісы перажылі смерць гадавалага сына.

У 1896—1901 гадах узначальваў кафедру паталогіі і паталагічнай анатоміі ва ўніверсітэце імя Джорджа Вашынгтона(руск.) бел. ў г. Сент-Луіс (Місуры)[6].

Вяртанне на радзіму[правіць | правіць зыходнік]

Т. Куодзіс не пакідаў спробы дамогчыся дазволу вярнуцца ў Расійскую імперыю[9], але гэта здарылася толькі ў 1901 годзе, калі яны з жонкай і дачкой вярнуліся і пасяліліся ў доме сваіх бацькоў у в. Дауканяй(літ.) бел. (Літва)[1].

У 1904 годзе Т. Куодзіс пераехаў у Мінск, дзе правяла дзяцінства і юнацтва яго жонка. Працаваў хірургам у губернскай (2-й клінічнай(руск.) бел.) бальніцы. Ён рэарганізаваў хірургічнае аддзяленне і зрабіў яго буйным цэнтрам лячэбнай дапамогі насельніцтву. Т. Куодзіс усяго сябе аддаваў працы: рабіў па 6-7 аперацый днём і да 3-4 ноччу, кансультаваў і апераваў ў іншых бальніцах горада[1]. Толькі ў 1913 годзе ў гэтым аддзяленні на 1302 хворых было зроблена 1723 аперацыі, у тым ліку 192 чэравасячэнні(руск.) бел., 165 грыжасячэнняў(руск.) бел., 30 умяшанняў з нагоды ушчэмленых грыж, 52 аперацыі з нагоды апендыцыту, 36 аперацый з нагоды завароту кішак(руск.) бел., 20 выдаленняў маткі(руск.) бел., паражанай новаўтварэннямі і інш[6].

Т. Куодзіс пісаў:

" Не было ні аднаго трывалага паляпшэнні ў хірургіі, каб мы яго не зведалі і не ўжывалі да сваіх хворых адразу ж пасля яго з'яўлення. Успомнім толькі ўвядзенне похвавых чэравасячэнняў; прымяненне ёднай настойкі[10] для абеззаражання аперацыйнага поля - метад, які мы ўжылі яшчэ раней Гросіха (італ.: Antonio Groccich)[11][12], раней, чым ён абышоў увесь свет, далей разнастайныя спосабы разрэзаў і швоў, палепшаныя спосабы ампутацыі канечнасцяў, лячэнне пераломаў, найноўшыя спосабы наркозу, абязбольвання, мясцовага і агульнага і т. д. і т. п. "

З 1914 года — загадчык лазарэта Земскага саюза пры пажыўным пункце на Віленскім вакзале[13].

Самааддана працаваў Т. Куодзіс у гады Першай сусветнай вайны, калі ў прыфрантавым Мінску была разгорнутая сетка шматлікіх шпіталяў. «Безнадзейных» параненых ён прасіў накіроўваць да сябе ў земскую бальніцу і выходжваў іх там так, што смяротнасць у ёй не перавышала 2-3 %. У часы, калі антыбіотыкі яшчэ не былі вынайдзеныя, жыццё цяжкапараненых залежала найперш ад майстэрства хірурга і дбайнасці догляду сядзелак[6].

У час Курлоўскага расстрэлу ён знаходзіўся на Прывакзальнай плошчы, там ён аказваў першую дапамогу параненым і адпраўляў іх у губернскую бальніцу[6].

Памёр ад хваробы сэрца ў 1917 годзе[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Падчас працы хірургам Мінскай губернскай бальніцы (1904—1917) адным з першых зрабіў аперацыі па перасадцы хворым мачаточніка ў мачавы пузыр, стварэнні штучнага мачавога пузыра, накладання швоў на сэрцы[1].

Пастаянна прыязджаў у Пецярбург, дзе ў ваенна-медыцынскай акадэміі праводзіў вопыты па ажыўленні астуджанага арганізма. Вынікі даследаванняў абагульніў у дысертацыйнай працы «Пераахаладжэнне жывёльнага арганізма» (1903). Вучоны астуджаў жаб да тэмпературы −10 ° С і ніжэй, затым саграваў іх, і тыя скакалі і плавалі ў вадзе, як і да замарожвання[1].

Асобныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Переохлаждение животного организма. Дис. на степ. д-ра мед.» (СПб., 1903)
  • «О числе пищевых единиц в больничном пайке Минской губернской земской больницы» (Минск, 1914)

Грамадскае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Т. Куодзіс заставаўся верным сваім юнацкім ідэалам. У 1905-1906 гадах на яго кватэры на Юр'еўскай вуліцы (якая была адносна бяспечнай, паколькі размяшчалася насупраць жылля паліцмайстара) праводзіліся сходы рэвалюцыянераў. Урач дапамагаў ім грашыма[6].

Т. Куодзіса адрознівалі высокія гуманістычныя ідэалы: ад бедных хворых ён ніколі не браў ганарару. Ён быў інтэрнацыяналістам, падтрымліваў беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Па ўспамінах яго дачкі З. Кодзіс-Фрэер, яго сям'я сябравала з сям'ёй Янкі Купалы[6].

Нягледзячы на медыцынскую адукацыю, Т. Куодзіс цікавіўся самалётабудаўніцтвам і астраноміяй і ведаў іх на дастаткова высокім узроўні[6].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1889 годзе ажаніўся з Юзэфай Фабіянай з Крыжаноўскіх(польск.) бел.[14][15] (1865—1940), якая была філосафам, псіхолагам, феміністкай і выкладчыцай[16].

  • Дачка Зоф’я Кодзіс-Фрэер (польск.: Zofia Kodis-Freyer; 1899—1992) — мастачка, удзельніца падполля супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Варшаве, вязень гітлераўскіх канцлагераў і турам, жыла ў Варшаве[17]. Была замужам за прамыслоўцам Эдвардам Фрэерам. Іх дачка Ядвіга Ліпіньска(польск.) бел. стала вядомым польскім археолагам-егіптолагам, а сын Мацек памёр у дзяцінстве[18]
  • Сын Эразм (1894-95) — памёр маленькім[19]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Теодор Куодис (Федор Казимирович) Кодис (руск.) 
  2. Кодис, Теодор Казимирович (доктор медицинских наук ; 1861—1917) (руск.) 
  3. Грицкевич В. П. Передовой врач Теодор Куодис // Материалы IX Межресп. конф. по истории естествознания и техники в Прибалтике. Вильнюс, 1972. С. 51-54.
  4. Grickevicius V. Revolucionerius, mokslininkas, gydytojas // Mokslas ir gyvenimas. 1973. N 9. P. 14-16
  5. Krajewski J. Kodis Teodor //PSB (Wrocław). 1967. Т. 13, z. 57. S. 245-246.
  6. 6,00 6,01 6,02 6,03 6,04 6,05 6,06 6,07 6,08 6,09 6,10 6,11 6,12 У истоков науки оживления (руск.) 
  7. Дембо, Исаак Вульфович (руск.) 
  8. O polskim «Szakalu» i Józi, co nie chciała Niemców (польск.) 
  9. Письмо Т. К. Куодису от вице-консула Российского императорского консульства в Чикаго от 20 ноября 1895 г. (№ 328)
  10. МЭСБЕ/Йодная настойка
  11. Метод Гроссиха
  12. Н. П. Аржанов. Пятьдесят третий элемент. Тинктура на операционных полях (руск.) 
  13. Кодис Федор Казимирович (руск.) 
  14. Bieliński /. Uniwersytet Wileński. Kraków, 1899-1900. T. 2, 845 s.; T. 3. 734 s.
  15. Krajewski T. Kodisowa Józefa Fabianna//PSB (Wrocław). 1967. T. 13, z. 57. S. 246-248.
  16. Józefa Fabianna Kodis z Krzyżanowskich, Wspomnienia z lat ok. 1870—1890, Warszawa, Biblioteka Narodowa, sygn. akc. 13660
  17. Zofia Kodis-Freyer, Wspomnienia, Warszawa, Biblioteka Narodowa, sygn. akc. 11258
  18. Maciek Freyer (Freyer) (польск.) 
  19. Erazm Kodis (Kodis) (польск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грицкевич В. П. Передовой врач Теодор Куодис // Материалы IX Межресп. конф. по истории естествознания и техники в Прибалтике. Вильнюс, 1972. С. 51-54.
  • Grickevicius V. Revolucionerius, mokslininkas, gydytojas // Mokslas ir gyvenimas. 1973. N 9. P. 14-16
  • Krajewski J. Kodis Teodor //PSB (Wrocław). 1967. Т. 13, z. 57. S. 245-246.