Тэквандо
Тэквандо[1], таэквандо́[1], тхэквандо[1] (па-карэйску: 태권도) — карэйскае адзінаборства. Характэрная асаблівасць тэквандо — ногі ў паядынку выкарыстоўваюцца больш актыўна, чым рукі. Звышзадачай тэквандо ў старажытнасці было выбіванне вершніка з сядла. Слова «тэквандо» складаецца з трох словаў: «тэ» — нага, «квон» — кулак (рука), «-до» — мастацтва, шлях тэквандо, шлях да ўдасканалення (шлях рукі і нагі). Па вызначэнні Чхвэ Хон Хі, «тэквандо азначае сістэму духоўнай трэніроўкі і тэхніку самаабароны бяз зброі, нароўні са здароўем, а таксама кваліфікаваным выкананнем удараў, блокаў і скачкоў, выкананых галаруч і нагамі для паражэння аднаго ці некалькіх супернікаў».
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі секцыі тэквандо з’явіліся ў 1980-х гадах[1]. У 2000 годзе Беларуская федэрацыя тэквандо была прынята ў еўрапейскую федэрацыю[1]. Зборная каманда Беларусі на XV чэмпіянаце свету 2002 года ў Карэі заняла 8-е агульнакаманднае месца. Сярод беларускіх спартсменаў прызёры чэмпіянатаў свету: М. Жураўская і А. Чарняўская (2001, 2002), Ю. Сухавіцкая (1998), А. Маракоў, В. Міхельсон, К. Шуша (2000) і іншыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таэквандо́, тэквандо, тэквандо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 466—467. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэквандо