Тэльмы 1
Вёска
Тэльмы 1
| ||||||||||||||||||||||||
Тэ́льмы 1[3] (трансліт.: Teĺmy 1, руск.: Тельмы 1) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на аўтадарозе Брэст — Кобрын, на ўсходзе — меліярацыйныя каналы, на захадзе — лес.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Ямна, якім валодаў пан Жылей. У 1890 годзе сяляне вёскі ўваходзілі ў Ямніцкае сельскагаспадарчае таварыства.
У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 40 двароў, на фронце загінулі 7 вяскоўцаў.
22 сакавіка 1962 года Чэрнеўскі сельсавет перайменаваны ў Тэльмінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тэльмы-1[4].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі».
У вёсцы газаразмеркавальная станцыя, звераферма, Дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячыя сад-яслі, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, сельская бібліятэка, сталовая, прадуктовы і прамтаварны магазіны, дзяржаўнае прадпрыемства «Аэрапорт «Брэст», брэсцкае раённае вытворча-эксплуатацыйнае прадпрыемства па энергетыцы «Райсельэнерга», брэсцкі філіял «Белаэранавігацыі».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 71 сялянская душа (1858)
- 21 двор, 201 жыхар (1897)
- 148 жыхароў (1905)
- 17 двароў, 101 жыхар (1921)
- 41 двор, 164 жыхары (1940)
- 214 жыхароў (1959)
- 443 жыхары (1970)
- 632 гаспадаркі, 1963 жыхары (1997)
- 667 гаспадарак, 1972 жыхары (2005)
Зноскі
- ↑ https://map.nca.by
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Тэ́льмы Пе́ршыя
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэльмы 1