Белаэранавігацыя
Белаэранавігацыя | |
---|---|
Тып | Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 1 сакавіка 1996 |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя постаці | генеральны дырэктар Леанід Мікалаевіч Чуро |
Галіна | Авіяцыя |
Сайт | ban.by/be |
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху «Белаэранавігацыя» — правайдэр аэранавігацыйных паслуг у Рэспубліцы Беларусь. Таксама прадпрыемства аказвае аэрапортавыя, транспартна-лагістычныя і аздараўленчыя паслугі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемства было створана 1 сакавіка 1996 года ў адпаведнасці з загадам Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя віды дзейнасці «Белаэранавігацыі»: прадастаўленне аэранавігацыйнага абслугоўвання паветранага руху і аказанне аэрапортавых паслуг. Прадпрыемства аб’ядноўвае ў сабе ўсю сістэму аэранавігацыі рэспублікі, у тым ліку ўсе абласныя аэрапорты краіны, а таксама філіял па аздараўленні.
Абслугоўваннем паветранага руху ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь займаюцца Мінскі раённы дыспетчарскі цэнтр і Мінскі аэрадромны дыспетчарскі цэнтр дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», якія размяшчаюцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а таксама службы паветранага руху ва ўсіх абласных аэрапортах Беларусі.
Санкцыі ЭС, іншых краін[правіць | правіць зыходнік]
21 чэрвеня 2021 года прадпрыемства трапіла ў чацвёрты пакет санкцый Еўрапейскага саюза з-за інцыдэнта з пасадкай самалёта Ryanair 4978 у Мінску[1]. Еўрапейскі савет аргументаваў рашэнне тым, што яно адказвае за кантроль паветранага руху ў Беларусі і, як вынік, перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у мінскі аэрапорт без належнага абгрунтавання 23 мая 2021 года дзеля арышту журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[1]. Адначасова з гэтым генеральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2][3]. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» і Чуро ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[4], Канада[5], востраў Джэрсі[6], Швейцарыя[7][8][9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10]. Таксама Чуро трапіў у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12].
Структурныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021D1001&qid=1626079014254&from=EN
- ↑ nn.by
- ↑ Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
- ↑ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ https://www.gov.je/gazette/pages/financialsanctionsnoticebelarus12july2021.aspx
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Switzerland slaps additional sanctions on Belarus (англ.). Reuters. swissinfo.ch (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.