Тэрэзіна
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Тэрэзіна (парт.: Teresina) — горад у Бразіліі, сталіца штата Піяўі, адзіная сталіца паўночна-ўсходняга штата, не размешчаная на ўзбярэжжы. Цэнтральная частка горада размешчана ля зліцця рэк Парнаіба (парт.: Parnaíba) і Поты (парт.: Poti), таму Тэрэзіну часам называюць «Месапатамія Паўночнага Усходу». На іншым беразе Парнаібы размешчаны горад Тымон (парт.: Timon), а яшчэ далей — мяжа штата Мараньян.
Насельніцтва горада складае 802000 чалавек, агламерацыі — 996000. Навакольная мясцовасць часта называецца «Раўніна маланак» (парт. парт.: Chapada do Corisco), бо тут знаходзіцца трэцяе ў свеце месца па колькасці маланак у год.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сара Менезес, бразільская дзюдаістка.