Рэсіфі
| Населены пункт | |||||
| Рэсіфі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| парт.: Recife | |||||
|
|||||
| 08°03′14″ пд. ш. 34°52′51″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1537 | ||||
| Плошча | 218 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 4 м | ||||
| Водныя аб’екты | Атлантычны акіян, Beberibe River[d], Capibaribe River[d], Tejipió River[d], Jaboatão River[d] і Pirapama River[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC-3, летам UTC-2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 1533580 чалавек (2007) | ||||
| Шчыльнасць | 7035 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 81 | ||||
| Паштовы індэкс | 50000-000 | ||||
| conecta.recife.pe.gov.br | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Рэсіфі (парт.: Recife) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Пернамбуку. Рэсіфі знаходзіцца ў месцы ўпадзення ракі Беберыбі ў Атлантычны акіян. Буйны порт на беразе акіяну. Спалучэнне вялікай колькасці працаўнікоў і значных прыватных інвестыцый спрыяла развіццю медыцынскай сферы горада, такім чынам, што на сёння Рэсіфі з’яўляецца другім паводле велічыні медыцынскім цэнтрам Бразіліі пасля Сан-Паўлу[1]. Шпіталі з самым сучасным абсталяваннем прымаюць пацыентаў нават з суседніх дзяржаў[2].
Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Рэсіфі. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Рэсіфі. Насельніцтва складае 1533580 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 218 км². Шчыльнасць насельніцтва — 7.035 чал./км². Свята горада — 12 сакавіка.
Горад з’яўляецца адным з гарадоў, якія прынялі матчы чэмпіянату свету па футболу 2014 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Наваколлі Рэсіфі сталі месцам адных з першых пасяленняў падданых партугальскай кароны. У 1537 годзе кароль Партугаліі Жуан III падзяліў Бразілію на спадчынныя капітанствы, бо партугальцы зразумелі, што ў іх не было ніякіх чалавечых або фінансавых рэсурсаў для інвесціравання ў такую вялікую і далёкую калонію, таму вырашылі даручыць гэту задачу прыватным прадпрымальнікам[3]. Аднак гэтая ідэя не мела значнага поспеху.
Пернамбуку квітнела ад цукровай прамысловасці, бо цукровыя буракі яшчэ прамыслова не вырошчваліся ў Еўропе да пачатку XIX стагоддзя[4]. У той час у Еўропе плантацыі цукровага трыснягу можна было трымаць толькі ў Андалусіі і Алгарві.
Ад 1580 да 1640 гадоў каралеўствы Іспаніі і Партугаліі былі аб’яднаны пад уладай адзінага караля. Іспанія была ўцягнута ў вайну супраць Нідэрландаў і таму закрыла гандаль бразільскага цукру для нідэрландцаў[5]. У адказ на гэта нідэрландцы вырашылі захапіць некалькі бразільскіх гарадоў — цэнтраў вытворчасці цукру, у тым ліку Салвадор і Натал. З 1630 па 1654 гады горад знаходзіўся пад кантролем Нідэрландаў, тут была створана Галандская Бразілія.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Рэсіфі з’яўляецца адным з галоўных бізнес-цэнтраў Бразіліі, у асноўным таму, што горад мае міжнародны аэрапорт і два міжнародныя порты. Адзін з іх размешчаны ў самім горадзе, а іншы знаходзіцца прыкладна ў 40 кіламетрах ад Рэсіфі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Порту, Партугалія
Нант, Францыя
Гуанчжоу, Кітай
Амстэрдам, Нідэрланды
Далас, ЗША
Ла-Карунья, Іспанія
Зноскі
- ↑ Recife Medical Pool
- ↑ Pernambuco Daily Архівавана 15 ліпеня 2011.
- ↑ History of Recife. Shipmateapp.com
- ↑ Recife, Pernambuco.
- ↑ History Архівавана 2 мая 2023.. Instituto de Física de São Carlos
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэсі́фі, Пернамбуку // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 23. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).