Удзельнік:Lš-k./Пясочніца2
Appearance
(Пасля перасылкі з Удзельнік:Liashko/Пясочніца2)
Храналогія БНР:
- 1917
- 25—27 сакавіка (7—9 красавіка) у Менску адбыўся З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, у выніку створаны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Раманам Скірмунтам
- 17 красавіка ў Магілёве створаны Беларускі нацыянальны камітэт
- травень, у Петраградзе створаная БХД
- 9 траўня ў Маскве створаная Беларуская народная грамада
- 28 траўня (10 чэрвеня) у Менску выйшаў першы нумар газеты «Вольная Беларусь»
- 8—10 ліпеня (ст.ст.?) ў Менску адбыўся З’езд беларускіх арганізацый і партый, БНК скасаваны, створаная Цэнтральная рада беларускіх арганізацый і Беларускі вучыцельскі хаўрус
- жнівень, адбываецца 1-я сесія ЦРБА, прыняты статут арганізацыі, Згодна са статутам Рада складалася з дэпутатаў, якіх дэлегіравалі палітычныя беларускія арганізацыі, гарады, мястэчкі, бежанскія арганізацыі і вайсковыя часці.
- 15—24 кастрычніка (28 кастрычніка—6 лістапада), 2-я сесія ЦРБА, ЦРБА рэарганізаваная ў Вялікую беларускую раду.
- 13—19 кастрычніка на З’ездзе беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту створаная Цэнтральная беларуская вайсковая рада, друкаваны орган — газета «Белорусская рада».
- 30 лістапада Вялікая беларуская рада, Цэнтральная беларуская вайсковая рада, Беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту выдалі адозву «Ко всему народу белорусскому», у якім абвяшчалі пра скліканне Усебеларускага з’езда.
- 5 (18 снежня) распачаўся Усебеларускі з’езд.
- У ноч 17 на 18 снежня (30 на 31) Усебеларскі з’езд разагнаны Аблвыканкамзахам, Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда сышоў у падполле.
- 1918
- 25 студзеня — люты, Мяцеж Доўбар-Мусніцкага.
- 13 лютага СНК РСФСР выдае дэкрэт аб утварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята, з 1 сакавіка выходзіць друкаваны орган «Дзянніца».
- 18 лютага Германія пачала наступ на ўсход.
- Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года. У Менску адбываецца ўзброенае супрацьстаянне.
- 21 лютага выдадзеная Першая Устаўнай грамата да народаў Беларусі, прыступіў да выканання абавязкаў Народны Сакратарыят Беларусі.
- 21 лютага а 11 гадзіне ў горад увайшлі немцы і занялі горад.
- 10 снежня Менск заняты бальшавікамі
- 10 снежня — 7 студзеня 1919 улада належыць Менскаму губернскаму ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту.
- 1919
- 1 студзеня ў Смаленску абвешчаная Беларуская ССР із сталіцай у Менску. Утвораны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі на чале з Змітром Жылуновічам.
- 7 студзеня, адбылося першае ў Менску пасяджэнне Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада ў Беларусі.
- 8 траўня—ліпень, дзейнасць Камітэта абароны Менска.
- 1 ліпеня—8 жніўня, абарона 16-й арміі Менска ад войскаў Польшчы.
- 8 жніўня Менск заняты польскімі войскамі, дзейнасць польскай адміністрацыі Грамадзянскага кіраўніцтва Усходніх земляў.
- *
- 1920
- 11 ліпеня Менск заняты бальшавікамі
- 31 ліпеня прынятая Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь
- 17 жніўня пачатак мірных перамоў Савецкай Расеі, Украіны і Беларусі з Польшчай (у Менску, пазней — у Рызе).
- 15—17 кастрычніка Менск заняты войскамі Польшчы.