Узногі
Вёска
Узногі
|
Узно́гі[1] (трансліт.: Uznohi, руск.: Узноги) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 4 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 1938 жыхароў, 788 гаспадарак (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1897 года ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі народнае вучылішча (адкрыта ў 1888). Побач з вёскай размяшчаўся фальварак.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Ястрамбельскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў адзін вясковец.
Скасавана ў 2012 годзе[2], увайшла ў склад горада Баранавічы[3].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуе магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 18 двароў, 145 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 1938 жыхароў, 788 гаспадарак.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Іванавіч Райко (нар. 1987) — беларускі чыгуначнік, дэпутат.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29.08.2012 N 124 "Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района"
- ↑ Указ № 306 от 9 июля 2012 г. О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх