Укране

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Укры (ням.: Ukranen) на карце, 983-1057 гады

Укране, укры, украйны, украіняны (в.-луж.: Wukranojo, Wucri; польск.: Wkrzanie, Wkrzanowie; ст.-рус.: Лѧхове Оукраинѧнѣ; ням.: Ukranen, Ukrer, Ukri, Vukraner; лац.: Ukrani, Ukri, Uchri, Ucrani, Vucrani) — венедскае (заходнеславянскае) племя, якое ўваходзіла ў склад ратароў і належала да племяннога саюзу люцічаў. Укране засялялі ў VI—XII стст. землі вакол ракі Укры (ням.: Ucker), цяпер гэты рэгіён называецца Укермарк (ням.: Uckermark) у Германіі, у міжрэччы Эльбы і Зале і ніжэй па цячэнні да Шчэцінскай лагуны; т.б. у нямецкай Памераніі і Прусіі, на паўночным усходзе сучаснай нямецкай федэральнай зямлі Брандэнбург. Таксама на польска-нямецкай мяжы — Поліцкі павет (польск.: Powiat policki), і горад Укермюндэ. Іх рэгіён пражывання знаходзіўся на узбярэжжы Варажскага мора. Укране заснавалі шматлікія паселішчы і замкі, цэнтрам племя быў ​​Прэнцляў, а галоўнымі гарадамі — Пазевальк і Укермюндэ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]