Украіна-Русь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Украіна-Русь — паняцце, прапанаванае і ўведзенае ў абарот гісторыкам Міхаілам Грушэўскім, які вынес яго ў загаловак сваёй фундаментальнай працы «Гісторыя Украіны-Русі». Мэтай ужывання гэтага паняцця было падкрэсленне пераемнасці новага этнатапоніма Украіна, які распаўсюджваўся прыхільнікамі ўкраінства, ад традыцыйнай назвы Русь[1]. Паводле Аляксандра Барвінскага, выбар такой славеснай канструкцыі Грушэўскаму параіў яго настаўнік Уладзімір Антонавіч, бо назва «Украіна» тым часам яшчэ не мела асаблівай папулярнасцю сярод галіцкіх русінаў[2][1].

Паняцце Украіна-Русь стаў папулярны ва ўкраінскай гістарыяграфіі. У незалежнай Украіне яго (роўна як і «Кіеўская Русь-Украіна») прасоўваў прэзідэнт Віктар Юшчанка, па ініцыятыве якога было заснавана свята Дзень хрышчэння Кіеўскай Русі — Украіны. На думку Пятра Талочкі, падобныя фармулёўкі з’яўляюцца спробай укінуць у мінулае сучасную нацыянальна-дзяржаўную наменклатуру[3] для адасаблення і звужэння геаграфіі падзей, якія маюць прынцыповае і аб’яднаўчае значэнне для ўсяго ўсходнеславянскага свету.

Зноскі

  1. а б Михутина И. В. Украинский вопрос в России (конец XIX — начало XX века). М., 2003.
  2. Горизонтов, Л. Е. На путях становления украинской и белорусской наций: факторы, механизмы, соотнесения. Российская академия наук, Институт славяноведения, 2004
  3. Анна Хрусталёва. Как в Киеве будут праздновать 1025-летие Крещения Руси?. УНИАН. Праверана 21 жніўня 2013.