Уладзілен Рыгоравіч Сямёнаў
Уладзілен Рыгоравіч Сямёнаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лістапада 1932 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ірына Аляксандраўна Калпакова[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета, балетны педагог |
Тэатр | |
Узнагароды |
Уладзілен Рыгоравіч Сямёнаў[1] (руск.: Владилен Григорьевич Семёнов; нар. 12 лістапада 1932) — савецкі і расійскі артыст балета, балетны педагог, народны артыст СССР (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Самара. У 1950 годзе скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (балетны клас Уладзіміра Панамарова). У 1952—1972 гадах саліст балетнай трупы Ленінградскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава, з 1970 года — балетмайстар-рэпетытар і педагог, у 1970—1972 гадах старшыня мастацкай калегіі балета тэатра. З 1962 года каля 30 гадоў выкладаў класічны танец у Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы[2].
У 1998 годзе Уладзілен Сямёнаў з жонкай Ірынай Калпаковай з’ехалі ў ЗША, дзе займаюцца выкладчыцкай дзейнасцю, працавалі педагогамі-рэпетытарамі ў Інтэрнацыянальным балетным тэатры Індыянапаліса[3]. З сярэдзіны 1990-х гадоў выкладаюць ў трупе Амерыканскага тэатра балета (Нью-Ёрк, ЗША)[2]. Таксама шмат выкладаюць і рэпетыруюць па запрашэннях у розных школах і балетных кампаніях ЗША і іншых краін[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Лірычны танцоўшчык з лёгкім скачком і бездакорным аздабленнем танца, майстар падтрымкі. Танец Уладзілена Сямёнава акадэмічны, манера элегантная, высакародная. У эмацыйнай стрыманасці шукаў сучасную танальнасць выканальніцтва.
Дэбютаваў партыяй Юнака ў балеце «Шапэніяна» Ф. Шапэна[3]. Сярод іншых партый Уладзілена Сямёнава: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. І. Чайкоўскага); Жан дэ Брыен («Раймонда» А. Глазунова); Яўген («Медны коннік» Р. Гліэра; Прынц («Папялушка» С. С. Пракоф’ева); Вацлаў, Акцёр («Бахчысарайскі фантан», «Полымя Парыжа» Б. Астаф’ева); Арбенін («Маскарад» Л. А. Лапутіна) і іншыя.
Зняўся ў тэлефільме-канцэрце «Танчыць Ірына Калпакова» (1976)[3], фільме-спектаклі «Шапэніяна» (1958).
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны артыст РСФСР (1962)
- Народны артыст РСФСР (1972)
- Народны артыст СССР (1983)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1988)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Семенов, Владилен Григорьевич (руск.) // ТАСС
- ↑ а б в г Владилен Семёнов // КИНО-ТЕАТР.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сямёнаў Уладзілен Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Семенов Владлен Григорьевич // Деген А. Б., Ступников И. В. Ленинградский балет. 1917—1987: Словарь-справочник. — Л.: Советский композитор, 1988. — С. 174—175. — 264 с., ил., 2,5 л. ил. — 13 000 экз. (руск.)
- Семёнов Владилен Григорьевич // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 457. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Семенов, Владилен Григорьевич (руск.) // ТАСС
- Владлен Григорьевич Семёнов // Belcanto.ru (руск.)
- Владилен Семёнов // КИНО-ТЕАТР.ру (руск.)
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Самары
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Выкладчыкі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Артысты балета Расіі
- Артысты балета СССР
- Артысты балета Марыінскага тэатра
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетныя педагогі паводле алфавіта
- Балетныя педагогі Расіі
- Балетныя педагогі СССР
- Балетныя педагогі XX стагоддзя
- Балетныя педагогі XXI стагоддзя
- Балетмайстры СССР
- Балетмайстры XX стагоддзя