Уладзімір Іванавіч Крылоў
Уладзімір Іванавіч Крылоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 снежня 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1994[2] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1951) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1956) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Іванавіч Крылоў (14 снежня 1902, вёска Красны Яр, Самарская вобласць, Расія — 31 жніўня 1994) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1951), прафесар (1951), акадэмік АН БССР (1956).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1928), дзе ў 1929—1956 гадах працаваў выкладчыкам, загадчыкам кафедры. У 1956 годзе быў абраны акадэмікам АН БССР па Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук. З 1957 года — у БССР, становіцца загадчыкам лабараторыі Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР, а ў 1959 годзе М. П. Яругін і У. І. Крылоў на базе матэматычных лабараторый Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР арганізуюць Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1965 года — Інстытут матэматыкі), дзе У. І. Крылоў да 1987 года загадвае лабараторыяй і адначасова да 1974 года з’яўляецца намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. Адначасова ў 1957—1975 гадах — загадчык кафедры БДУ. З 1987 года — саветнік пры дырэкцыі Інстытута матэматыкі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з заснавальнікаў правядзення шырокіх даследаванняў па вылічальнай матэматыцы ў СССР. Распрацаваў новыя метады лікавага інтэгравання і інтэгральных пераўтварэнняў. Ініцыятар стварэння ў беларускіх ВНУ кафедр вылічальнай матэматыкі, тым самым быў фактычна створаны новы кірунак ва ўніверсітэцкай навуцы БССР.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 24 манаграфій, даведнікаў і навучальных дапаможнікаў.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Приближенные методы высшего анализа. 5 изд. М.; Л., 1962 (совм. с Л. В. Канторовичем).
- Приближенное вычисление интегралов. М., 1967.
- Методы приближенного преобразования Фурье и обращения преобразования Лапласа: Справочная книга. М., 1974 (совм. с Н. С. Скоблей).
- Вычислительные методы. М., 1976. Т. I; 1977. Т. II (разам з У.Бабковым і П.Манастырным).
- Начала теории вычислительных методов. Мн., 1982 (разам з У.Бабковым і П.Манастырным).
- Математический анализ: Ускорение сходимости. М., 1988.
Ушанаванне
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн «Знак Пашаны» (1951), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэн Дружбы народаў (1982). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1968). Дзяржаўная прэмія БССР 1978 г. за навучальныя дапаможнікі для ВНУ «Вычислительные методы высшей математики» і «Вычислительные методы», апублікаваныя ў 1972—1977 (у сааўт.).
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 6 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Крыло́ў Уладзімір Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 404. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Акадэмік Крылоў Уладзімір Іванавіч на сайце НАН Беларусі
- Уладзімір Іванавіч Крылоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 14 снежня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Краснаярскім раёне (Самарская вобласць)
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Прафесары
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Інстытут матэматыкі НАНБ
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі XX стагоддзя