Уладзімір Ільіч Міхасёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Ільіч Міхасёў
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 27 кастрычніка 2008

Нараджэнне 14 кастрычніка 1949(1949-10-14) (74 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Уладзімір Ільіч Міхасёў (нар. 4 кастрычніка 1949, в. Сасноўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер-будаўнік), Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам, прарабам, старшым прарабам будаўнічага ўпраўлення № 61 будаўнічага трэста № 10 горада Гомеля. Быў старшым прарабам упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», загадчыкам аддзела камунальнай гаспадаркі Гомельскага гарвыканкама. З’яўляўся галоўным інжынерам, намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама. Займаў пасады намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама, начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Удзел у фальсіфікацыях на выбарах[правіць | правіць зыходнік]

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года Уладзімір Міхасёў быў старшынёй Гомельскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. 2 лютага 2011 года яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюза за заяўлены ўдзел у фальсіфікацыях іх вынікаў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі