Уладзімір Станіслававіч Агрызка
Уладзімір Станіслававіч Агрызка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Володимир Станіславович Огризко | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Арсеній Пятровіч Яцанюк | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Хандогій[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барыс Іванавіч Тарасюк | ||||||
Пераемнік | Арсеній Пятровіч Яцанюк | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 красавіка 1956 (68 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Станіслававіч Агрызка (1 красавіка 1956, Кіеў, УССР) — украінскі палітык і дыпламат, Міністр замежных спраў Украіны (2007—2009).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў факультэт міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Рэфэрент-перакладчык з нямецкай мовы» (1978). Кандыдат гістарычных навук, валодае нямецкай і англійскай мовамі.
- З 1978 — аташэ аддзела прэсы Міністэрства замежных спраў (МЗС) УССР.
- З 1980 — трэці сакратар гэтага аддзела.
- З 1981 служыў ва Узброеных сілах СССР.
- З 1983 — ізноў 3-і сакратар аддзела прэсы МЗС.
- З 1985 — другі сакратар гэтага аддзела.
- З 1988 — першы сакратар аддзела галоўнага дарадніка МЗС УССР.
- У 1991 — дараднік гэтага аддзела.
- З 1991 — дараднік аддзела палітычнага аналізу і каардынацыі МЗС Украіны.
- З 1992 — дараднік — выканаўца абавязкаў дарадніка-пасланца пасольства Украіны ў Германіі.
- З 1993 — дараднік-пасланец пасольства Украіны ў Аўстрыі.
- З 1994 — дараднік-пасланец пасольства Украіны ў Германіі.
- З 1996 — кіраўнік праўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы.
- З 1999 — пасол Украіны ў Аўстрыі і сталы прадстаўнік Украіны пры міжнародных арганізацыях у Вене.
- З 2004 — пасол па адмысловых даручэннях МЗС Украіны.
З лютага 2005 года — першы намеснік міністра замежных спраў Барыса Тарасюка. Лічыцца яго аднадумцам, прыхільнікам празаходняга знешнепалітычнага курсу.
30 студзеня 2007 года, пасля адстаўкі Тарасюка, Уладзімір Агрызка быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў главы МЗСа. Вярхоўная Рада двойчы адхіляла яго кандыдатуру на пост міністра, занесеную прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам: 22 лютага Агрызка падтрымалі 196 дэпутатаў, 20 сакавіка — 195 дэпутатаў пры неабходных 226. Па паведамленнях СМІ, кандыдатура Агрызка выклікала негатыўнае стаўленне ва ўладаў Расіі, а расійскі палітолаг Сяргей Маркаў заявіў у студзені 2007 года, што «Уладзімір Агрызка ненавідзіць Расію і расіян». Пасля прызначэння міністрам Арсенія Яцанюка Агрызка застаўся яго першым намеснікам.
З 18 снежня 2007 года па 3 сакавіка 2009 года — Міністр замежных спраў Украіны ва ўрадзе Юліі Цімашэнкі.
Зноскі
- Міністры замежных спраў Украіны
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Кандыдаты гістарычных навук
- Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Узнагароджаныя Ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры партугальскага ордэна Заслуг
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Украіны
- Асобы
- Палітыкі Украіны
- Дыпламаты Украіны
- Члены СНБА Украіны