Андрэй Багданавіч Дзешчыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Багданавіч Дзешчыца
укр.: Андрій Богданович Дещиця
Сцяг в.а. Міністра замежных спраў Украіны, дыпламат Сцяг
27.2.2014 — 19.6.2014
Папярэднік Леанід Аляксандравіч Кажара
Пераемнік Павел Анатольевіч Клімкін

Нараджэнне 22 верасня 1965(1965-09-22) (58 гадоў)
Украіна
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат палітычных навук[d]
Дзейнасць палітык, дыпламат
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland Commander with Star of the Order of Merit of the Republic of Poland
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Багданавіч Дзешчыца (укр.: Андрій Богданович Дещиця; нар. 22 верасня 1965, Львоўская вобласць) — украінскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны. Выконваючы абавязкі Міністра замежных спраў Украіны з 27.02.2014 года па 19.06.2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 верасня 1965 года на Львоўшчыне. Скончыў Львоўскі дзяржаўны універсітэт імя Івана Франка (1989), Альберцкі ўніверсітэт (Эдмантан, Канада) (1995), магістр гуманітарных навук. Кандыдат палітычных навук (1995). Валодае украінскай, англійскай, рускай і польскай мовамі.

З 1996 па 1999 — прэс-сакратар, першы сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Польшча.

З 1999 па 2001 — старшы каардынатар Праграмы ПАУСІ (Польска-ўкраінскага — Амерыканская Ініцыятыва аб супрацоўніцтве) у Украіне .

З 2001 па 2004 — радца Пасольства Украіны ў Фінляндскай Рэспубліцы.

З 9.2004 па 8.2006 — саветнік-пасланнік Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Польшча.

З 8.2006 па 12.2007 — спікер МЗС Украіны.

З 4.12.2007[1] — 9.10.2012 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны у Фінляндыі.

З 3.10.2008[2] — 9.10.2012[3] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны у Ісландыі па сумяшчальніцтве.

З 2012 — пасол па асобых даручэннях. Спецыяльны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па ўрэгуляванні канфліктаў[4].

З 27.02.2014 да 19.06.2014 — в.а. Міністра замежных спраў Украіны[5].

З 13.10.2014 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Польшча.

Дыпламатычны ранг[правіць | правіць зыходнік]

  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]