Уладзімір Адамавіч Галаўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Адамавіч Галаўко
Дата нараджэння 26 снежня 1960(1960-12-26) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Адамавіч Галаўко (нар. 26 снежня 1960, в. Бярозавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Доктар тэхнічных навук (2003), прафесар (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (спецыяльнасць «Аўтаматычныя інфармацыйныя ўстройствы», кваліфікацыя «Інжынер-электрык», 1984), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1989), Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (дактарантура, 2002).

Працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі (Мінск, 1984—1986; Брэсцкае аддзяленне, 1991—1994), Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (з 1994, прафесар кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій, з 2003 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: адмоваўстойлівыя сістэмы; тэорыя навучання і пабудовы інтэлектуальных сістэм, якія базіруюцца на біялагічных асновах штучнага інтэлекту; нейрасеткавыя тэхналогіі кіравання мабільнымі робатамі; тэорыя нейронных сетак і штучных імунных сістэм; інтэлектуальная апрацоўка сігналаў; распазнаванне вобразаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Нейросетевые методы обучения и обработки информации в системах управления и прогнозирования : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.13.01 / Головко Владимир Адамович. — Минск, 2002.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галаўко Уладзімір Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 367. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Головко Владимир Адамович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 69.
  • Головко Владимир Адамович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 360.
  • Головко Владимир Адамович // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания). — Брест, 2016. — С. 21.