Бярозавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бярозавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Паршавічы
Насельніцтва
  • 530 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225763
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254804006
Бярозавічы на карце Беларусі ±
Бярозавічы (Беларусь)
Бярозавічы
Бярозавічы (Брэсцкая вобласць)
Бярозавічы

Бяро́завічы[1] (трансліт.: Biarozavičy, руск.: Берёзовичи; да 1964 года Па́ршавічы) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Бярозавіцкага сельсавета. Насельніцтва 686 чал. (2005)[2].

Вёска знаходзіцца за 20 км на захад ад Пінска, 170 км ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі «Малоткавічы» на лініі БрэстЛунінец, каля шашы ГомельКобрын (М10).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1492 г. — упамінаецца ў дарчай грамаце пінскай княгіні Мар'і Сямёнавай на дварышча Фурсу Іванавічу[2].
  • Сярэдзіна XVI ст. — у складзе Пінскага староства каралевы Боны Сфорцы, цэнтр войтаўства, у складзе Ставецкага двара[2].
  • 1596 г. — у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ, цэнтр войтаўства[2].
  • 1793 г. — пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска ўвайшла ў склад Расійскай імперыі[2].
  • 1796 г. — у складзе Пінскага павета Мінскай губерніі[2].
  • 1878 г. — пабудавана Пакроўская царква[3].
  • 1921—1939 гг. — у складзе Польшчы, вёска ў Жабчыцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства[2].
  • 1939 г. — у складзе БССР[2].
  • 1940 г. — у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці, цэнтр сельсавета[2].
  • Ліпень 1941 — ліпень 1944 г. — вёска акупіравана нямецкімі захопнікамі[2].
  • 1957 г. — у складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці[2].
  • 30 ліпеня 1964 г. — вёска Паршавічы перайменавана ў Бярозавічы[4].
  • 1 жніўня 1964 г. — Паршавіцкі сельсавет перайменаваны ў Бярозавіцкі[5].

Насельніцтва[2][правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 г. — 431 чал.
  • 1921 г. — 750 чал.
  • 1940 г. — 1 048 чал.
  • 1957 г. — 1 833 чал.
  • 1970 г. — 1 042 чал.
  • 2005 г. — 686 чал.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы знаходзяцца яслі-сад[6] і сярэдняя школа[7].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Паршэ́вічы, Па́ршывічы
  2. а б в г д е ё ж з і к л м Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 386. ISBN 978-985-11-0388-7.
  3. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — С. 89. ISBN 978-985-6828-35-8.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  6. Отдел по образованию Пинского районного исполнительного комитета. Учреждения дошкольного образования Архівавана 5 жніўня 2018.
  7. Государственное учреждение образования "Берёзовичская средняя школа" Пинского района Архівавана 3 мая 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]