Бярозавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паршавіцкі сельсавет)
Бярозавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бярозавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 597
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Бяро́завіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Бярозавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Паршавіцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Паршавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 30 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета, вёска Паршавічы, перайменаваны ў Бярозавічы[1]. 1 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Бярозавіцкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1597 чалавек[4], з іх 94,0 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 29. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 19 чэрвеня 2021.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.