Уладзімір Аляксеевіч Варава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Варава
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Уладзімір Аляксеевіч Варава
Дата нараджэння: 26 чэрвеня 1896(1896-06-26)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 мая 1929(1929-05-04) (32 гады)
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, журналіст
Мова твораў: беларуская

Уладзімір Аляксеевіч Варава (26 ліпеня 1896, в. Вялікія Жухавічы, цяпер Карэліцкі раён — 4 мая 1929) — беларускі пісьменнік і журналіст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1920 г. працаваў у Жухавіцкім валасным рэўкаме, пасля — у Народным камісарыяце земляробства БССР. Адначасова вучыўся ў Мінскім політэхнікуме. З 1921 г. — у Заходняй Беларусі, удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, друкаваўся ў заходнебеларускай перыёдыцы. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1925 г. рэдагаваў газету Грамады «Жыццё беларуса». Неўзабаве нелегальна перайшоў у БССР. Працаваў намеснікам рэдактара акруговай газеты «Вясковы будаўнік» (Слуцк). З 1926 г. — у Мінскім акруговым зямельным аддзеле. Уваходзіў у аб'яднанне Літаратурна-мастацкая камуна, удзельнічаў у выданні яе часопіса «Росквіт» (1927—1928). Пісаў апавяданні, артыкулы, фельетоны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кошур С. Родам з Карэліччыны. — Навагрудак, 1996.
  • Варава Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 1. С. 513.