Алесь Гародня
Алесь Гародня | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1944 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | палітык, празаік, крытык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Але́сь Гаро́дня, сапраўднае імя Алякса́ндр Эра́ставіч Функ (8 студзеня 1899, Перм, Расійская імперыя — 12 верасня 1944, ГУЛАГ) — празаік, літаратурны крытык. Вядомы таксама пад псеўданімамі Ян Дораг, Яндораг, А. Падбярэзкі, А. Веркін[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і польскага чыноўніка нямецкага паходжання. Сям’я часта наведавалася на Пружаншчыну, дзе былі маёнткі дзеда (у Здзітаве) і маці (у Семянчы) Аляксандра Функа[2]. Яго бацькі варожа ставіўся да беларускай мовы, але сам Аляксандр цікавіўся беларускім словам, вывучаў пружанскі фальклор[2].
Кастрычніцкі пераварот сустрэў у Фінляндыі. У 1917 годзе пераехаў у Маскву на вучобу. Далучыўся да мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады.

Працаваў тэхнічным рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь» (пачатак 1930) разам з Міхасём Чаротам, Валерыем Мараковым і мастаком Анатолем Тычынам.
3 лістапада 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па адрасе: Менск, зав. Маляўскі, д. 19. Абвінавачаны ў тым, што «скрываў каштоўныя звесткі пра беларускіх нацыянал-дэмакратаў». 15 чэрвеня 1931 года паводле пастановы калегіі АДПУ СССР прыгавораны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКУС Карэла-Фінскай ССР (ст. Мядзведжая Гара). Вызваліўся ў 1934 годзе.
Паўторна арыштаваны 30 лістапада 1935 года, сасланы ў Самаркандскую вобласць (Узбекская ССР). У 1942 годзе арыштаваны «за контррэвалюцыйную агітацыю». 19 снежня 1942 года Самаркандскім абласным судом прыгавораны да расстрэлу. Прысуд быў заменены на 10 год пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні.
Рэабілітаваны 13 верасня 1988 года.
Асабовая справа Ф. № 20966-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў у 1925 годзе ў часопісе «Полымя». Член «Літаратурнай камуны», пазней «Маладняка».
Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму. Галоўным аб’ектам крытычных нападак была літаратурная дзейнасць сябраў аб’яднання «Узвышша». Таксама прычыніўся да выкрыцця так званых «нацдэмаў».
У сакавіку 1929 года верш Алеся Дудара «Пасеклі наш Край папалам»[3], які распаўсюджваўся ў рукапісу, стаў прычынаю арышту паэта органамі дзяржбяспекі. А. Гародня пад псеўданімам А. Падбярэзскі тут жа надрукаваў артыкул (фактычна зрабіў данос) пад кідкай назвай «На трухлявым карчы», дзе абвінаваціў паэта ў «нацыянал-дэмакратызме», а верш «Пасеклі наш Край папалам» назваў «выразна контррэвалюцыйным»[4].
У рэцэнзіі на зборнік вершаў Тодара Кляшторнага «Светацені» крытык Алесь Гародня заўважыў занадта многа «трухі»: «багемшчыну», «эстэтнічанне», «песімізм» і «беспадстаўны сум», «гітарную возбразнасць», эпітэты, узятыя паэтам з «літаратурных анучнікаў» і іншага, а ў «галіне ідэялагічнай»: не можа «аб’ектыўна падысці да сучаснасці» і «зрабіць правільныя вынікі», «пазбаўлены класавага пачуцця» і «ў класавым змаганні Кляшторны яшчэ дагэтуль не вызначыў сабе шляхі»[5].
Ацэнкі дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]Слынны гісторык Мікола Улашчык, на вачах якога разгортвалася дзейнасць Алеся Гародні, наўпрост абазваў яго «падбрэхічам у Бэндэ»[6].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «На крэсах»: аповесць (Мн., 1927)
- «Варта на Рэйне»: аповесць (Мн., 1930)
- Варта на Рэйне: аповесць. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 203 с. — (Святлацені; вып. 2). ISBN 978-985-7140-69-9.
Зноскі
- ↑ Адам Бабарэка ў сваёй картатэцы пазначыў, што пад псеўданімам Ф. Гарадзенскі друкаваўся Фелікс Купцэвіч, а таксама згадвае, што А. Функ карыстаўся псеўданімам А. Веркін.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2020. Праверана 11 лютага 2021.
- ↑ а б Канстанцін Карнялюк. Шляхі вядуць у Здзітава і Семянчу… // Раённыя будні. — Пружаны: 24 чэрвеня 1997. — № 50 (7498). — С. 2.
- ↑ Пасеклі Край наш — Вікікрыніцы . be.wikisource.org. Праверана 13 лістапада 2023.
- ↑ Маладняк. 1929. № 4. С. 103.
- ↑ Полымя. 1928. № 8. С. 167—169.
- ↑ Мікалай Улашчык. Выбранае. — Мн .: Беларускі кнігазбор, 2001. — С. 385. — 608 с. — 320 экз. — ISBN 985-6638-08-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 68.
- Гародня Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 2. — С. 126.
- Гародня Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Мікуліч Б. Пра аповесці Гародні // Літ. дадатак да газ. «Савецкая Беларусь». — 28 жніўня 1928.
- Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20-30-я гады). — Мн., 1975.
- Кандыбовіч С. Функ Аляксандр // Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: Беларускі гістарычны агляд, 2000.
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Пермі
- Памерлі 12 верасня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Самаркандскім вілаеце
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Сасланыя
- Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Вязні Белбалтлага