Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі
Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі (нар. 17 кастрычніка 1939, г. п. Бялынічы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1957 годзе архітэктурнае аддаленне Мінскага будаўнічага тэхнікума. У 1957—1958 гадах працаваў у Магілёўскім філіяле «Белдзяржпраекта» старэйшым тэхнікам, архітэктарам. Пераведзены на працу ва Упраўленне па будаўніцтве і архітэктуры Магілёўскага аблвыканкама, дзе працаваў са снежня 1958 года архітэктарам, а з 1966 года начальнікам аддзела грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва.
У 1969 годзе скончыў факультэт горадабудаўніцтва Усесаюзнага завочнага інжынерна-будаўнічага інстытута ў Маскве, у 1970 і 1986 гадах навучаўся на агульнасаюзных курсах павышэння кваліфікацыі спецыялістаў па горадабудаўніцтве пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце.
У 1971—2000 гадах працаваў намеснікам начальніка Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Магілёўскага аблвыканкама. Выйшаў на пенсію.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывае ў Магілёве па пр. Міру, 25а.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года, пасля — Беларускага саюза архітэктараў.
Абіраўся членам рэвізійнай камісіі Беларускага саюза архітэктараў і старшынёй рэвізійнай камісіі Магілёўскай абласной арганізацыі саюза архітэктараў. Актыўна працаваў у архітэктурнай секцыі Магілёўскай абласной арганізацыі Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар генпланаў г. Шклова (1966), г. п. Краснаполле (1971), праекта жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва Беларускага цэментавага завода ў г. Касцюковічы (1978) і інш. Арганізоўваў распрацоўку горадабудаўнічай дакументацыі па Магілёўскай вобласці і правядзенне архітэктурных конкурсаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», «Ветэран працы», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Орловский Владимир Андреевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Орловский Владимир Андреевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Бялынічах
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Члены Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Магілёва
- Горадабудаўнікі Беларусі