Уладзімір Антонавіч Багіна
Уладзімір Антонавіч Багіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лістапада 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | геолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат геолага-мінералагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі |
Уладзімір Антонавіч Багі́на[1] (4 лістапада 1934) — беларускі геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1978), член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Карнюткі (зараз у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння ў 1958 годзе геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта накіраваны на працу на Палессе, у Беларускую кантору разведачнага свідравання, дзе прайшоў шлях ад калектара да старшага геолага ўчастка свідравання і тэматычнай партыі. Пасля адкрыцця першага ў Беларусі Рэчыцкага радовішча нафты (1964) і арганізацыі трэста «Белнафтагазразведка» быў прызначаны галоўным геолагам Рэчыцкай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага свідравання. З 1969 года стаў начальнікам аддзела нафты і газу, з 1973 года намеснікам начальніка Упраўлення геалогіі пры Савеце Міністраў БССР, пераўтворанага пазней у РУП «Белгеалогія». З 1998 года — загадчык лабараторыі нафтагазаноснасці БелНДГРІ.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па нафтавай геалогіі і тэктоніцы Прыпяцкага прагіну[1]. Пры непасрэдным удзеле У. А. Багіны былі адкрыты і разведаны першыя, а затым шэраг іншых радовішчаў нафты ў Беларусі. Удзельнічаў у арганізацыі пошукаў і разведкі нафты, якія праводзіла аб’яднанне «Беларусьгеалогія» ў Заходняй Сібіры.
Зноскі
- ↑ а б ЭПБ 1983.
- ↑ База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.) (Праверана 30 чэрвеня 2023)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Антонавіч Багіна (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Літасфера. № 1 (32). 2010.
- Багіна Уладзімір Антонавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 209. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Богино, Владимир Антонович (кандидат геолого-минералогических наук; род. 1934) (руск.) (Праверана 30 чэрвеня 2023) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскім павеце
- Супрацоўнікі «Белгеалогіі»
- Супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута
- Кандыдаты геолага-мінералагічных навук
- Члены-карэспандэнты Беларускай інжынернай акадэміі
- Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Геолагі Беларусі
- Геолагі СССР
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Вынаходнікі СССР