Уладзімір Веньямінавіч Браілоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Веньямінавіч Браілоўскі
Дата нараджэння 4 студзеня 1947(1947-01-04) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Грамадская дзейнасць
Член у

Уладзімір Веньямінавіч Браілоўскі (нар. 4 студзеня 1947, Масква) — беларускі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе Маскоўскую кансерваторыю. З 1980 года ў Беларусі. 3 1984 года загадчык музычны часткі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, з 1990 года дырэктар і мастацкі кіраўнік Магілёўскай абласной філармоніі; арганізатар (1995) Міжнароднага фестывалю «Залаты шлягер».

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1980 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў розных жанрах. Сярод твораў: кантата (1983), вакальна-сімфанічныя паэма «Дваццаць восем» (1983); сімфонія (1984), сімфаньета, 3 сімфанічнай уверцюры, фантазія для кларнета з сімфанічнага аркестра; сюіта для скрыпкі і фартэпіяна; канцэрт для валторны з аркестрам; 12 прэлюдый для фартэпіяна (1984); накцюрны, вакальныя цыклы, інструментальныя п’есы; папуры і фантазіі; апрацоўкі народных песень; песні; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]