Уладзімір Канстанцінавіч Катрук
Уладзімір Канстанцінавіч Катрук | |
---|---|
укр.: Володимир Катрюк | |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 2015 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Трэці рэйх |
Род войскаў | Шуцманшафт |
Бітвы/войны |
Уладзімір Канстанцінавіч Катрук (укр.: Володимир Костянтинович Катрюк; 1 кастрычніка 1921 — 22 мая 2015) — удзельнік Другой сусветнай вайны, баец 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна. Вядомы як адзін з удзельнікаў знішчэння Хатыні. Пасля вайны эміграваў у Канаду. На момант смерці лічыўся другім у спісе самых адшукваных нацысцкіх ваенных злачынцаў (па даных Цэнтра Сімона Візенталя)[2][3].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Паўночнай Букавіне на тэрыторыі Каралеўства Румынія, у пасёлку Лужаны (у цяперашні час Чарнавіцкая вобласць Украіны).
У 1942 годзе Катрук уступіў у 118-ы батальён шуцманшафта для барацьбы з савецкімі партызанамі. Паводле дакументаў КДБ СССР, прымаў непасрэдны ўдзел у знішчэнні Хатыні. У артыкуле, апублікаваным у Holocaust and Genocide Studies[4], гісторык Лундскага ўніверсітэта Пер Андэрс Рудлінг, абапіраючыся на новыя пратаколы допытаў КДБ, пісаў, што, па заяве сведак, ён быў асабліва актыўным удзельнікам у тым злачынстве[5].
У жніўні 1944 года дэзерціраваў і перайшоў на бок Французскага руху супраціўлення. У гэтым жа годзе быў пераведзены ў Французскі Замежны легіён і адпраўлены на фронт для барацьбы з нямецкай арміяй. Стаў кулямётчыкам, быў цяжка паранены. Правёў два з паловай месяцы ў амерыканскім шпіталі ў Францыі і працягнуў да канца вайны ваяваць на італьянскім фронце. Пад імем свайго зводнага брата застаўся жыць у Парыжы, працаваў у мясной краме.
У 1951 годзе эміграваў у Канада. Асеў у правінцыі Квебек, дзе валодаў пчальнікам, на якім працаваў разам з жонкай. У 1999 годзе Федэральны Суд Канада разглядаў яго справу і прыйшоў да высновы, што Катрук эміграваў пад чужым імем і атрымаў грамадзянства краіны шляхам прадастаўлення ілжывай інфармацыі. Але суд не знайшоў ніякіх доказаў таго, што мужчына ўдзельнічаў у ваенных злачынствах, і ў 2007 годзе Кабінет міністраў Канады вырашыў не пазбаўляць яго грамадзянства[6].
Памёр ад інсульту 22 мая 2015 года[7].
Судовае разбіральніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Расія[правіць | правіць зыходнік]
8 мая 2015 года, за два тыдні да смерці, Следчы камітэт РФ заклікаў дэпартаваць Уладзіміра Катрука, каб ён мог паўстаць перад судом, у адпаведнасці з міжнародным правам[8]. Але канадскі ўрад праігнараваў гэтую просьбу. 14 кастрычніка 2016 года крымінальная справа ў дачыненні да Катрука закрыта[9].
Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
У снежні 2023 года крымінальная справа, якая была ўзбуджаная ў дачыненні да Уладзіміра Катрука, накіравана ў суд[10][11].
8 лютага 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Катрука[12][13][14][15][16][17][18]. Ён абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 127 (генацыд) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Ужо 18 сакавіка прысудам Вярхоўнага Суда мужчына прызнаны вінаватым[19].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ https://www.nytimes.com/2015/05/31/world/europe/vladimir-katriuk-accused-of-war-crimes-is-dead-at-93.html?_r=0
- ↑ Самые разыскиваемые нацистские преступники . Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2016. Праверана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ Смерть палача. В Канаде скончался украинский каратель Владимир Катрюк . Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2015. Праверана 2-5-2018.
- ↑ Holocaust Genocide Studies (Spring 2012) 26(1): 29-58 The Khatyn Massacre in Belorussia: A Historical Controversy Revisited Архіўная копія ад 8 чэрвеня 2013 на Wayback Machine (англ.)
- ↑ New information links Montrealer to WWII massacre Архіўная копія ад 16 сакавіка 2014 на Wayback Machine (англ.)
- ↑ Ottawa to re-examine former Nazi’s past after evidence emerges linking him to 1943 massacre (англ.)
- ↑ Alleged Nazi war criminal sought by Russia dies in Quebec Архіўная копія ад 28 мая 2015 на Wayback Machine (англ.)
- ↑ Возбуждено уголовное дело в отношении Владимира Катрюка, принимавшего участие в убийствах жителей деревни Хатынь во время Великой Отечественной войны . Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2016. Праверана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ Прекращено уголовное дело в отношении гражданина Канады Владимира Катрюка . Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2016. Праверана 14-10-2016.
- ↑ Уголовное дело в отношении нациста Катрюка направили в суд .
- ↑ Один из самых жестоких палачей Хатыни: за что Катрюка будут судить в Беларуси .
- ↑ Верховный Суд Беларуси начал рассматривать уголовное дело в отношении Катрюка .
- ↑ В Верховном Суде посмертно рассмотрят дело карателя .
- ↑ Суд по делу карателя Хатыни Катрюка начался в Минске .
- ↑ В Беларуси начался суд по делу умершего в Канаде палача Хатыни .
- ↑ Ради памяти жертв: в Минске судят умершего в 2015 году палача Хатыни .
- ↑ Видеопоказания потерпевшего по делу Катрюка представили в суде .
- ↑ В суде представили видеозапись показаний потерпевшего по делу Катрюка .
- ↑ Верховный Суд Республики Беларусь постановил приговор по уголовному делу в отношении Катрюка В. К. по обвинению в геноциде белорусского народа . Интернет-портал судов общей юрисдикции Республики Беларусь.