Уладзімір Мацвеевіч Марчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мацвеевіч Марчанка
Дата нараджэння 27 красавіка 1949(1949-04-27) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Уладзімір Мацвеевіч Марчанка (нар. 27 красавіка 1949 года, в. Хадунь, Клімавіцкі раён) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям'і настаўнікаў. На працягу 1956—1964 гг. вучыўся ў Хадуньскай васьмігадовай школе, у 1965—1966 гг. — у Клімавіцкай школе № 1, якую скончыў з залатым медалём. У 1966—1971 гг. — студэнт механіка-матэматычнага, а потым факультэта прыкладной матэматыкі Белдзяржуніверсітэта (дыплом з адзнакай), у 1971—1974 гг. — аспірант кафедры метадаў аптымальнага кіравання (скончыў датэрміновай абаронай кандыдацкай дысертацыі на тэму: «Мінімальная колькасць уваходаў адносна кіруемых сістэм з паслядзеяннем»). Затым працаваў асістэнтам кафедры метадаў аптымальнага кіравання БДУ, старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры матэматычных праблем кіравання Гомельскага Дзяржуніверсітэта, дацэнтам, старшым навуковым супрацоўнікам, прафесарам і загадчыкам кафедры вышэйшай матэматыкі Беларускага тэхналагічнага інстытута.

У студзені 1986 года абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук на тэму: «Матэматычныя задачы кіравання і назірання для лінейных сістэм з паслядзеяннем»" у інстытуце матэматыкі і механікі УНЦ АН СССР (г. Свярдлоўск).

У 1988 годзе (люты) прысвоена званне прафесара па кафедры вышэйшай матэматыкі. Удзельнік міжнародных канферэнцый і сімпозіумаў. У 1978 годзе прайшоў павышэнне кваліфікацыі ў МДУ імя М. В. Ламаносава. У 1980—1981 гг. — дзесяцімесячную навуковую стажыроўку ў Міжнародным матэматычным цэнтры імя С. Бонаха (г. Варшава), у 1987 г. запрашаўся для чытання лекцый у Польскую Акадэмію навук (ПАН).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • К управляемости линейных систем с последствием // Док. Ан СССР. — 1977. — Т. 236, № 5.
  • Об алгебраическом обосновании одного критерия управляемости // Дифференцированные уравнения. 1973. Т. 9, № 11

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]